Заўтра 25 жніўня 2012 года у вёсках Лунна, Падабрны і Мінявічы Мастоўскага раёна адбудуцца літаратурныя чытанні  і мерапрыемствы па ўшанаванню памяці Міхася Явара (Карася). Мерапрыемствы прымеркавана да 109 угодкаў нараджэння заходнебеларускага паэта. Мерапрыемства арганізавана актывістамі грамадскай ініцыятывы “За Еўрапейскую Мастоўшчыну” іРуху “За Свабоду”.

Угодкі ўшанавання памяці Міхася Явара сталі ўжо традыцыйнымі на Мастоўшчыне. Мерапрыемства было заснавана ў 2008 годзе грамадскасцю Мастоўшчыны з ініцыятывы заслужанага дзеяча культуры Беларусі, заснавальніка Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-этнаграфічнага музея Алеся Белакоза. Сёлетняе мерапрыемства ўжо трэцяе за апошнія 4 гады.

Алесь Белакоз – “Вялікае значэнне творчасці Міхася Явара ўжо ў тым, што ягоныя творы ў змрочныя для Беларусі трыццатыя гады вучылі любіць Бацькаўшчыну…

Праграма

— Сбор на вуліцы Міхася Явара ў мястэчку Лунна Мастоўскага раёна.
— Ускладанне кветак і ўшанаванне памяці паэта на яго магіле ў вёсцы Падабраны Мастоўскага раёна.
— Літаратурныя чытанні на радзіме паэта на беразе Нёмана ў вёсцы Мінявячы (Мастоўскага раёна).