• Сайт города Волковыска - новости города, района, Беларуси.

Мартыралёг Ваўкавышчыны

Неяк наш чытач Мікалай пакінуў пад адным з артыкулаў каментар, што было б добра, калі б на сайце з’явіўся спіс рэпрэсаваных у сталінскія часы ваўкавычан.

Да 60-годдзя смерці Сталіна на сайце «Свабоды» пачалі публікавацца тысяча імёнаў і кароткія біяграмы ахвяраў з Беларусі. Мы вырашылі стварыць адпаведны раздзел на сайце.

У гэтым раздзеле будуць размешчана інфармацыя пра лёс нашых землякоў, што былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Гэта эпас нашага народу, той «чалавечы матэрыял», які ў нас і які па-за намі – страчаны ў тыя рэпрэсіўныя часы.

Магчыма, хтосці знойдзе ў спісе імёны сваіх дзядоў, прадзедаў. А нехта зможа і дадаць у спіс імёны сваіх родных, што трапілі пад рэпрэсіі і дадасць інфармацыю пра злачынствы сталінскіх часоў і камунізму. Каб некалі, у выніку, улічыць усіх. Каб ніхто і нішто не былі забытыя.

А

АВЕЧКА Раман Лявонцевіч, нарадзіўся 14.11.1874 г. у в. Малькевічы Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, паляк, з сялян, няскончаная пачатковая адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў в. Бярозаўка Чэрвеньскага р-ну. Арыштаваны 19.05.1938 г. Асуджаны 19.06.1939 г. судовым ворганам за антысавецкую агітацыю паводле арт. 72а КК БССР на 3 гады ППЛ, 2 гады п/п. 18.04.1990 г. справу пераглядаў Прэзідыюм Вярхоўнага суду БССР. КГБ РБ 31062-с

АІН Юдаль Евелевіч, нарадзіўся ў 1899 г. у м. Свіслач Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, габрэй, са службоўцаў, інспэктар Белскурабутактрэсту, Менск, вул. Пралетарская 5, кв. 2. Арыштаваны 14.02.1935 г. Асуджаны 20.04.1935 г. «асобай нарадай» за антысавецкую дзейнасць паводле арт. 76 КК БССР на 5 гадоў ППЛ у Севвастлагу, бухта Нагаева. 15.01.1960 г. справу перагледзеў Вярхоўны суд БССР. КГБ РБ 28717-с

АКУНЕВІЧ Язэп Язэпавіч, нарадзіўся ў 1894 г. у в. Бушнякі Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, беларус, беспартыйный, машыніст дэпо ст. Будагошч Кірыскага р-ну Ленінградскай вобласці, жыў тамсама. Арыштаваны 27 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 22 верасня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-9-10-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Ленінградзе 26 верасня 1937 г.

АЛЕКСАНДРОВІЧ Мікалай Уладзімеравіч, нарадзіўся ў 1909 г. у г. Ваўкавыск Гарадзенскай губерні, беларус, са службоўцаў, памочнік начальніка дэпо ст. Полацак. Арыштаваны 04.07.1938 г. Асуджаны 09.09.1938 г. «тройкай» як агент польскай выведкі паводле арт. 58-6, 9 КК РСФСР да ВМП. Расстраляны ў Полацкай турме 28.10.1938 г. 21.11.1957 г. справа пераглядалася ВТ БВА. УКГБ Віцебскай вобл. 13219-П

АРАНОВІЧ Іцке Гіршавіч, нарадзіўся ў 1886 г. у м. Свіслач Гарадзенскай губерні, габрэй, кравец у атэлье фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі», г. Віцебск. Арыштаваны ў кастрычніку 1937 г. Асуджаны 25.05.1938 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны 13.07.1936 г. 28.06.1961 г. справа пераглядалася ВТ БВА. УКГБ Віцебскай вобл. 10925-П

АЎСЕЙЧЫК Іван Амбросевіч, нарадзіўся ў 1900 г. у в. Раневічы Свіслацкай воласці Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай губерні, беларус, з сялян, няскончаная пачатковая адукацыя, слесар Заводу «Ударнік». Жыў: Менск, вул. Маскоўская 8/1, кв. 112. Арыштаваны 02.10.1937 г. Асуджаны 02.01.1938 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіёнскую работу на карысць японскай выведкі паводле арт. 68а КК БССР да ВМБАРОЎСКІ Міхал Сідаравіч, нарадзіўся ў 1902 г.П. Расстраляны 07.03.1938 г. 19.02.1959 г. справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 13825-с

Б

БАРОЎСКІ Міхал Сідаравіч, нарадзіўся ў 1902 г. у маёнтку Загеневічы Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, беларус, з сялян, няскончаная пачатковая адукацыя, рахункавод у калгасе «Прагрэс» у п. Гpадка Узьдзенскага р-ну. Арыштаваны 20.07.1938 г. Асуджаны 12.11.1938 г. «тройкай» за сувязь з польскай жандармэрыяй паводле арт. 24-68 КК БССР да ВМП. Расстраляны 29.11.1938 г. 17.08.1960 г. справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ 16592-с

БЯЛЬКЕВІЧ Піліп Андрэевіч, нарадіўся ў 1897 г. у в. Дабраволя Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, беларус, з сялян, няскончаная пачатковая адукацыя, беспрацоўны. Жыў: Менск, Васкрасенскі завулак 13, кв. 7. Арыштаваны 04.06.1925 г. Асуджаны 28.08.1925 г. «асобай нарадай» за антысавецкую дзейнасць паводле арт. 77-1 КК БССР на 3 гады бяз права жыць у пэўных месцах у г. Свярдлоўск. 08.09.1992 г. справа пераглядалася Пракуратурай Рэспублікі Беларусь. КГБ РБ 34670-с

В

ВАРАШЫЛАВА Марыя Аляксандраўна, нарадзілася ў 1899 г. у м. Рось Ваўкавыскага павету, полька, прыбірачка Старобінскай райбальніцы, м. Старобін. Арыштаваная 24.08.1937 г. Асуджаная 03.01.1938 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысць Польшчы паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляная ў Слуцкай турме 23.01.1938 г. 30.04.1989 г. справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 27670-с

ВЕБЕР Вацлаў Язэпавіч, нарадзіўся у 1891 г. у м. Пескі Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай губерні, паляк, з рабочых, сярэдняя адукацыя, майстар-будаўнік Крамы, м. Дунілавічы Пастаўскага р-ну. Арыштаваны 15.10.1939 г. Асуджаны 10.02.1941 г. «асобай нарадай» за кантррэвалюцыйную барацьбу паводле арт. 72а КК БССР на 8 гадоў ППЛ, Ухтіжамлаг. 31.10.1989 г. справа пераглядалася Пракуратурай Віцебскай вобласці. УКГБ Віцебскай вобласці.

Г

ГАРДЗІЕВІЧ Сусана Кузьмінічна, нарадзілася ў 1913 г. у г. Ваўкавыск Гарадзенскай губерні, беларуска, са службоўцаў, няскончаная сярэдняя адукацыя, нарыхтоўшчыца Заготканторы лекаў. Жыла: Баранавічы, вул. Сасновая 112. Арыштаваная 23.04.1948 г. Асуджаная 10.12.1949 г. «асобай нарадай» за антысавецкую агітацыю паводле арт. 72а КК БССР на 10 гадоў ППЛ, на 5 гадоў п/п, ст. Сухабязводная Горкаўскай вобласці, п/с 242/261. 04.10.1954 г. Цэнтральнай камісіяй перагляду справаў. УКГБ Берасцейскай вобласці. 2623-С

ГАСПЭРСКІ Павал Паўлавіч, нарадзіўся ў 1906 г. у в. Кватары Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, беларус, з рабочых, рабочы ліцейнага заводу «Пралетарскі молат». Жыў: Барысаў, вуліца Паштовая 37. Арыштаваны 01.11.1937 г. Асуджаны 17.12.1937 г. за збор шпіёнскіх звестак паводле арт. 68, 69, 71, 76 КК да ВМП. Расстраляны ў Барысаўскай турме 03.01.1938 г. 07.04.1958 г. справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 11620-с

ГЕРМАН Мікалай Андрэевіч, нарадзіўся ў 1913 г. у в. Ліхасельцы Свіслацкай воласці Гарадзенскай губерні, беларус, з сялян, сярэдняя адукацыя, чырвонаармеец 22 асобнага батальёна ПВА, Менск. Арыштаваны 13.09.1937 г. Асуджаны 09.12.1937 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 01.02.1937 г. 02.10.1957 г. ВТ Ленінградзкай ВА. КГБ БССР 11123-с

ГУРАЛІС (Разэнштэйн) Сямён (Гірш) Язэпавіч, нарадзіўся ў 1905 г. у м. Пескі Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, габрэй, загадчык Базы Саюзкультгандлю г. Менска. Асуджаны 03.01.1938 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскіх выведворганаў паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны 29.11.1938 г. 12.03.1956 г. Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду СССР. КГБ БССР 6587-с

Д

ДАДЫКА Эўфрасіня Тарасаўна, нарадзілася ў 1903 г. у в. Бозык Свіслацкай воласці, беларуска, з сялян, пачатковая адукацыя, хатняя гаспадыня: Менск, вул. Старажоўская 47, кв. 2. Арыштаваная 05.11.1937 г. Асуджаная 28.11.1937 г. «асобай нарадай» як член сям’і расстралянага здрадніка Радзімы, паводле арт. 17-58/6,17-58/8 на 8 гадоў ППЛ, Карлаг, г. Акмолінск. 11.03.1957 г. справа

ДАМБРОЎСКІ Калікст Адольфавіч, нарадзіўся ў 1879 г. у м. Зэльва Ваўкавыскага павету, паляк, з сялян, пачатковая адукацыя, уладальнік заводу ў м. Івенец. Арыштаваны 15.10.1939 г. Асуджаны 21.08.1940 г. «асобай нарадай» як агент польскай паліцыі паводле арт. 68, 74 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Цемлаг. 24.11.1990 г. справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 31662-с

Ж

ЖАБІНСКІ Сцяпан Антонавіч, нарадзіўся ў 1894 г. у в. Рудаўка Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, беларус, з сялян, вышэйшая адукацыя, 1914-1917 гг. у дзейнай расейскай арміі. Загадчык ЦК КП(б)Б, pэдакцыя газэты «Звязда». Жыў: Менск, вул. Маскоўская 8/51. Арыштаваны 11.01.1933 г. Асуджаны 09.01.1934 г. калегіяй ОГПУ як член кантpрэвалюцыйнай аргвнізацыі БНЦ паводле арт. 58-11 КК РСФСР на 3 гады ППЛ. 18.04.1956 г. справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ 10182-с

З

ЗАГОРЧЫК Абрам Майсеевіч, нарадзіўся ў 1890 г. у г. Ваўкавыск Гарадзенскай губерні, габрэй, з купецкага саслоўя, вышэйшая адукацыя, загадчык Сэктару Белскурпрамсаюзу. Жыў: Менск, вул. Кірава 5, кв. 2. Арыштаваны 27.04.1938 г. Асуджаны 21.09.1938 г. «тройкай» як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 25.09.1938 г. 29.06.1986 г. справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 23803-с

ЗАЯЦ Масей Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1898 г. у м. Свіслач Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, габрэй, бяз пэўных заняткаў у в. Труды Полацкага раёну. Арыштаваны 19.11.1937 г. Асуджаны 05.01.1938 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысць Польшчы паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 09.02.1938 г. 29.09.1989 г. справу пераглядала Пракуратура БВА. УКГБ Віцебскай вобласці.

К

КАВАЛЬЧУК Сямён Антонавіч, нарадзіўся ў 1890 г. у п. Кавалі Ваўкавыскага павету, беларус, з сялян, пачатковая адукацыя, дырэктар Бешанковіцкай МТС, м. Бешанковічы. Арыштаваны 29.09.1937 г. Асуджаны 22.11.1937 г. «тройкай» за антысавецкую агітацыю, шкодніцтва паводле арт. 72, 69 КК БССР на 10 гадоў ППЛ. 14.11.1939 г. справа пераглядалася Віцебскім аблсудом. УКГБ Віцебскай вобласці 4457-П

КАГАН Аляксандар-Шэвель Натанавіч, нарадзіўся ў 1888 г. у г. Ваўкавыск, габрэй, загадчык групы дапаможных матэрыялаў і паліва Белметазтрэсту. У 1937 г. выключаны з ВКП(б) за сувязь з варагам народа. Жыў: Менск, вул. Кірава 18, кв. 1. Арыштаваны 29.07.1938 г. Асуджаны 28.09.1938 г. «тройкай» як агент польскай выведкі паводле арт. 66, 68, 71, 76 КК да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 14.10.1938 г. 21.06.1957 г. справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ БССР 10482-с

КАЛІШЭВІЧ Астах Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1884 г. у в. М. Ялаўка Ваўкавыскага павету, беларус, з духоўнага саслоўя, вышэйшая адукацыя, завуч Школы МББ чыг. Жыў: Ворша, вул. Пажанкоўская 6. Арыштаваны 25.03.1928 г. Асуджаны 15.06.1928 г. «асобай нарадай» за сабатаж паводле арт. 58-7 КК РСФСР на 3 гады бяз права жыць у вызначаных месцах, г. Яраслаўль. 27.08.1992 г. справа пераглядалася Пракуратурай Віцебскай вобласці. УКГБ Віцебскай вобласці.

КАПЛАН Моўша Энахавіч (Анахавіч), нарадзіўся 15.08.1906 г. у г. Ваўкавыск Гарадзенскай губерні, габрэй, загадчык аддзела сацзабеспячэння, м. Старыя Дарогі. Арыштаваны 06.08.1937 г. Асуджаны 22.11.1937 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68, 76 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Слуцкай турме 29.11.1937 г. 31.05.1989 г. справа пераглядалася Вайсковай пракуратурай БВА. КГБ РБ 25082-с

КУМПЕЛЬ Міхал Кандратавіч, нарадзіўся ў 1896 г. у в. Гарбачы Ваўкавыскага раёну, беларус, з сялян, праваднік чыгуначнай станцыі Менск. Член ВКП(б) да 1936 г. Жыў: Менск, вул. Чычэрынская 21, кв. 2. Арыштаваны 19.11.1937 г. Асуджаны 17.12.1937 г. за супрацоўніцтва з выведорганамі Польшчы паводле арт. 66, 68, 71, 76 КК да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 27.12.1937 г. 18.05.1959 г. справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 14195-с

КУФЛЕЎСКАЯ Ганна Борухаўна, нарадзілася ў 1896 г. у г. Ваўкавыск Гарадзенскай губерні, габрэйка, хатняя гаспадыня г. Віцебск, вул. Камсамольская, д. 68. Арыштавана 15.11.1937 г. Асуджаны 22.11.1937 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68, 71, 76 КК БССР да ВМП. 28.07.1956 г. Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду СССР. УКГБ Віцебскай вобласці

КУФЛЕЎСКІ Ізраіль Рувімавіч, нарадзіўся ў 1917 г. у г. Ваўкавыск, габрэй, са службоўцаў, няскончаная сярэдняя адукацыя, токар заводу імя Кірава г. Віцебск, вул. Камсамольская, 68. Арыштаваны 15.11.1937 г. Асуджаны 22.11.1937 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68, 71, 76 КК БССР на 10 гадоў ППЛ у Севвастлагу МУС. Памёр у верасні 1938 г. у ППЛ. 28.07.1956 г. справу пераглядала Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду СССР. УКГБ Віцебскай вобласці

КУФЛЕЎСКІ Меншаль Рувімавіч, нарадзіўся ў 1919 г. у г. Ваўкавыск Гарадзенскай губерні, габрэй, са службоўцаў, няскончаная сярэдняя адукацыя, студэнт Винотэхнікум, г. Віцебск, жыў г. Віцебск, вул. Камсамольская, 68. Арыштаваны 15.11.1937 г. Асуджаны 22.11.1937 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68, 71, 76 КК БССР на 10 гадоў ППЛ, Краснаярскі край 20.09.1947 г. «асобая нарада» пры МГБ СССР. УКГБ Віцебскай вобласці

КУХАРЧЫК Канстанцін Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1895 г. у г. Ваўкавыск, беларус, з мяшчан, сярэдняя адукацыя, бухгалтар фабрыкі імя Клары Цэткін, г. Віцебск, вул. Леніна, д. 45. Арыштаваны 11.10.1938 г. Асуджаны 11.09.1939 г. «асобай нарадай» за шпіянаж на карысць замежнай дзяржавы паводле арт. 68 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 16.10.1989 г. справу пераглядала Пракуратура БВА. УКГБ Віцебскай вобласці

Л

ЛАБАНОЎСКІ Якаў Язэпавіч, нарадзіўся ў 1889 г. у в. Майсеявічы Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, беларус, з сялян, няскончаная сярэдняя адукацыя, адвакат Калегіі адвакатаў, г. Менск. З 1928 у РККА, штаб 16-й арміі, да 1926 г. старшыня ваеннага трыбуналу. Арыштаваны 07.02.1931 г. Асуджаны 07.10.1931 г. «асобай нарадай» за антысавецкую агітацыю паводле арт. 58/10 КК РСФСР на 3 гады паразы ў правох. 25.08.1989 г. справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 27860-с

ЛАНЕЎСКІ Пётра Львовіч, нарадзіўся ў 1890 г. у м. Свіслач Ваўкавыскага павету Беластоцкай губерні, паляк, са службоўцаў, вышэйшая адукацыя, бухгалтар — Пескаўская воласць в. Калонск. Арыштаваны 06.10.1939 г. Асуджаны 25.06.1940 г. «асобай нарадай» за антысавецкую агітацыю паводле арт. 72, 74 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Варкутлаг. 06.08.1940 г. памёр. 25.04.1990 г. справу пераглядала Пракуратура Берасцейскай вобласці. УКГБ Берасцейскай вобласці 10365-С

ЛЕВІН-СЭЙФЭР Лейба Гіршавіч, нарадзіўся ў 1893 г. у м. Пескі Ваўкавыскага павету, габрэй, загадчык млына калгасу «Кастpычнік» у м. Пухавічы. Арыштаваны 14.08.1938 г. Асуджаны 03.11.1938 г. «тройкай» як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 22.11.1938 г. 12.11.1959 г. справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ 14923-с

ЛІТВІНОВІЧ Эдвард Баляслававіч, нарадзіўся ў 1894 г. у в. Лужкі Ваўкавыскага павету, паляк, з сялян, непісьменны, не працаваў, м. Целяханы Косаўскага павету. Арыштаваны 02.02.1940 г. Асуджаны 20.06.1940 г. «асобай нарадай» як агент польскай паліцыі паводле арт. 74 КК БССР на 8 гадоў ППЛ у Печлаг. 28.04.1989 г. справу пераглядала Пракуратура Берасцейскай вобласці УКГБ Берасцейскай вобласці 8210-С

ЛЬВАВІЧ Саламон Рувімавіч, нарадзіўся ў 1892 г. у г. Ваўкавыск Гарадзенскай губэрні, габрэй, намеснік старшыні Белкаапінсаюз. Жыў: Менск, Біржавы завулак, 6. Арыштаваны 13.11.1937 г. Асуджаны 28.05.1938 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 69 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 07.09.1938 г. 29.05.1989 г. справу пераглядала Пракуратура Менскай вобласці КГБ РБ 22993-с

ЛЯХ Аляксандар Мацеевіч, нарадзіўся ў 1907 г. у в. Грыцкі Свіслацкай воласці, беларус, з сялян, пачатковая адукацыя, кіроўца Баранавіцкага аблспажыўсаюзу, жыў: Баранавічы, вул. Шасэйная 67. Удзельнік Айчыннай вайны. Арыштаваны 08.01.1948 г. Асуджаны 01.02.1948 г. судовым ворганам за антысавецкую агітацыю паводле арт. 72а КК БССР на 10 гадоў ППЛ, 3 гады п/п, г. Ангарск Іркуцкай вобласці. Кітайскі ППЛ п/с ЛК 16/1 17.10.1955 г. 10.09.1968 г. Пленум Вярхоўнага Суду БССР. УКГБ Берасцейскай вобласці 6440-С

М

МАНДЗІК Ілля Флоравіч, нарадзіўся ў 1894 г. у в. Самойлавічы Пескаўскай вол. Ваўкавыскага павету, беларус, з сялян. Служыў у царскай арміі пісарам. Святар у в. Станькава Дзяржынскага павету. Арыштаваны 24.12.1932 г. Асуджаны 15.03.1933 г. як кіраўнік кантррэвалюцыйнай групы, за антысавецкую агітацыю паводле арт. 72, 76 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 23.03.1933 г. 29.08.1989 г. справу пераглядаў Пракурор БССР. КГБ РБ 30000-с

МАХНАЧ Міхал Фаміч, нарадзіўся ў 1878 у в. Пацэвічы Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, беларус, з сялян, пачатковая адукацыя, загадчык складу мінэральных угнаенняў Белсельдзяржснабу, Менск. Арыштаваны ў 1937 г. Асуджаны 13.11.1937 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 21.11.1937 г. 28.04.1989 г. справу пераглядала Пракуратура БВА. КДБ РБ 30164-с

МАЦЕЙЧЫК Іван Вікенцевіч, нарадзіўся ў 1890 у в. Галынка Ваўкавыскага павету, паляк, з сялян, непісьменны, пекар пякарні ОРС НОД-2. Жыў: Берасьце, вул. Кірава 53. Арыштаваны 02.02.1945 г. Асуджаны 21.11.1945 г. «асобай нарадай» як сацыяльна небясьпечны элемэнт паводле арт. 8-38 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 17.06.1992 г. справу пераглядала Пракуратура Берасцейскай вобласці УКДБ Берасцейскай вобласці 10924-С

МЕДЭЛУН (МЕДЗЕЛЯН) Аляксандр Паўлавіч, нарадзіўся ў верасні 1892 г. у в. Дабрасельцы Гарадзенскай губерні Ваўкавыскага павету, беларус, з сялян, пачатковая адукацыя, цясляр заводу шпалапрапіткі, ст. Калікіна Горкаўскай вобл. Жыў: г. Нова-Барысаў, пр. Арджанікідзэ 14. Арыштаваны 28.07.1937 г. Асуджаны 22.10.1937 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысць польскіх выведворганаў паводле арт. 24- 71, 68 КК да ВМП. Расстраляны ў Барысаўскай турме 02.11.1937 г. 14.11.1957 г. справа пераглядалася ВТ БВА. У 1933 г. выключаны з ВКП(б) за невыкананне партыйнага рашэння. КДБ РБ 11480-с

МЕНДЭЛЯН Софія Фёдараўна, нарадзілася ў 1893 г. у в. Дабрасельцы Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, беларуска, з сялян, непісьменная, рабочая сэзонна на прадпрыемствах г. Барысава. Жыла: Нова-Барысаў, вул. Арджанікідзэ, 14. Арыштаваная 02.11.1937 г. Асуджаная 14.12.1937 г. за шпіёнска-правакатарскую дзейнасць паводле арт. 68, 71 КК БССР да ВМП. Расстраляная ў Барысаўскай турме 04.01.1938 г. 22.01.1959 г. справа пераглядалася ВТ БВА. КДБ РБ 13740-с

МІРСКІ Аляксандар Дзям’янавіч, нарадзіўся ў 1900 г. у в. Паўловічы Ваўкавыскага павету, беларус, з сялян, пачатковая адукацыя, камэндант інтэрнату Будганторы г. Ворша. Арыштаваны 06.12.1937 г. Асуджаны 03.01.1937 г. пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскіх выведворганаў паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме 19.01.1938 г. 27.08.1959 г. справа пераглядалася ВТ БВА. УКДБ Віцебскай вобл. 8433-п

Н

НЕХАЙЧУК Гаўрыла Сямёнавіч, нарадзіўся ў 1889 г. у в. Нязбодзічы Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, 24 ст. аглядальнік вагонаў ст. Негарэлае МББ, у в. Клочкі. Арыштаваны 19.06.1927 г. Асуджаны 10.09.1927 г. «тройкай» за шпіянаж на карысць Польшчы паводле арт. 66 КК БССР на 3 гады ППЛ. 25.05.1992 г. Ваенпракуратура РБ. КДБ РБ 33763-с

П

ПАБЯРАЙЛА Павал Вікенцевіч, нарадзіўся ў 1901 г. у в. Грішэвічы Ваўкавыскага павету, паляк, з сялян, пачатковая адукацыя, стрэлачнік чыгуначнай станцыі Кобрын. Арыштаваны 16.01.1945 г. Асуджаны 26.12.1945 г. «асобай нарадай» як сацыяльна небясьпечны элемэнт паводле арт. 8-38 КК БССР на 5 гадоў высылкі. 25.11.1993 г. справу пераглядала Пракуратура Берасьцейскай вобласці. УКДБ Берасьцейскай вобласці 12189-С

ПАЛУБОЧКА Сцяпан Іванавіч, нарадзіўся ў 1888 г. у в. Рагозніца Ваўкавыскага павету, беларус, з сялян, пачатковая адукацыя, селянін на аднаасобнай гаспадарцы Смілавіцкага раёну у в. Караваева на Меншчыне. Арыштаваны 12.09.1929 г. Асуджаны 20.11.1929 г. «асобай нарадай» за антысавецкую агітацыю паводле арт. 58-10 КК РСФСР на 3 гады высылкі ў Паўночны край. 06.05.1992 г. справу пераглядала Пpакуpатуpа РБ. КДБ РБ 33543-с

ПАНАСАЎ Міхал Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1897 г. у в. Масушы Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губерні, беларус, з сялян, няскончаная пачатковая адукацыя, калгаснік у калгасе «Узыходы Леніна» Полацкага в. Грамы. Арыштаваны 15.03.1933 г. Асуджаны 11.04.1933 г. «тройкай» за антысавецкую агітацыю паводле арт. 72, 76 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 26.03.1959 г. справа пераглядалася ВТ БВА. УКДБ Віцебскай вобл. 5635-П

ПАЎЛОВІЧ Язэп Язэпавіч, нарадзіўся ў 1898 г. у в. Навасёлкі Сьвіслацкай воласці, беларус, са службоўцаў, калгаснік у калгасе «Май» Менская Старадарожскага в. Селішча. Арыштаваны 24.04.1933 г. Асуджаны 25.05.1933 г. «тройкай» як член антысавецкай групоўкі, за антысавецкую агітацыю паводле арт. 72, 76 КК БССР на 3 гады ППЛ. 30.06.1989 г. справу пераглядала Пракуратура Менскай вобл. КДБ РБ 27224-с

 

Последение комментарии

Польские военные объявили о начале операции «Восточная заря» на границе с Беларусью

Думаю стоит предложить пАнам совместные учения. Пусть наши и их вояки поиграют в войнушку в одной пе...


Теперь точно? «Белтехосмотр» сообщил, когда все камеры начнут ловить машины без ТО

Техосмотр средство выкачки денег из граждан,совсем ненужная процедура,ведь техосмотр не даёт гаранти...


В животе ураган – принимай банан: Как несовместимый продукт оказался эффективнее лекарств

Раньше у меня тоже часто были проблемы с желудком после еды. Возникали изжога, отрыжка. Чувствовала...


Сотрудник милиции застрелился в Волковысском районе. UPD: информация подтвердилась

Власть скрывает правду, но следственные органы горе простых людей выкладывают в интернет и никто не...


Как считать энергетику человека и его слабости по голосу и манере говорить

Очень разговорчивые люди, как правило, очень мало задумываются о сказанном. Они мелят все подряд, не...


Зефир + чай и простуда прощай: Вылечиться можно за день без таблеток

Я стараюсь, с простудой, особенно на начальных стадиях,справляться только натуральными средствами. Ч...


Зефир + чай и простуда прощай: Вылечиться можно за день без таблеток

Интересный дуэт)) Я очень люблю травяные чаи и зефир, но все же если чувствую, что заболеваю, то леч...


В животе ураган – принимай банан: Как несовместимый продукт оказался эффективнее лекарств

Интересная статья. Бананы очень люблю. Но у меня когда были проблемы с желудком, то терапевт прописа...


Жизнь с котами как психическая патология

Зоофобия? А когда издеваются, морят голодом, дают погибнуть только из-за безразличия и видите ли тол...


Как легко договориться даже с самым «трудным» человеком: 6 правил от психолога

Хорошая теория, но по факту не работает, если вторая сторона живет на своей волне и просто не желает...