5 мая ў мястэчкуу Падароск пройдзе фэст з нагоды 500-годдзя каталіцкай парафіі.

Праграма фэста:

14.00 - 15.30

Урачыстая святая імша ў касцёле з удзелам біскупа Гродзенскага Юзафа Станеўскага. Асвячэнне шыльды з нагоды 500-годдзя парафіі ў Падароску.

16.00 - 18.00

Правядзенне канферэнцыі на тэму «Развіццё хрысціянства на Ваўкавышчыне ў  13-21 стст.» у падароскім Доме культуры.

Спіс выступоўцаў і тэмы дакладаў:

1. Кандыдат гістарычных навук Алесь Жлутка (інстытут гісторыі НАН Беларусі). Хрысціянства лацінскага абраду на Беларусі ў 13-15 стст.

2. Кандыдат гістарычных навук Альбіна Семянчук (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы). Першыя каталіцкія парафіі на Ваўкавышчыне.

3. Кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук (Варшаўскі ўніверсітэт). Хрысціянскія канфесіі ў Падароску 16-21 стст.

4. Місько Міхаіл (выкладчык гісторыі падароскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - сярэдняя школа). Хрысціянскія могілкі Падароска.

5. Магістр Кірыл Сыцько (інстытут гісторыі НАН Беларусі). Касцёльныя архівы Ваўкавыскага дэканату.

Таксама ў рамках літургіі падчас удзялення святой камуніі заспявае спявачка  Таццяна Грыневіч-Матафонава песні «Авэ Марыя», пераклад з лаціны, і «Малітва» на словы Генадзя Бураўкіна.

 

 

 

Подпишитесь на наш канал в