Беларускі калекцыянер, краязнаўца, мастак, археолаг, паэт Міхась Вераціла (Міхаіл Уладзіміравіч) нарадзіўся 11 студзеня 1937 г. у в. Навасёлкі Ваўкавыскага раёна.
Паходзіць з сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу у мястэчку Рось. З 1955 г. працаваў у вытворчым аб’яднанні «Ваўкавыскцэментнашыфер» электрыкам, слесарам, маляром, мастаком. У 1956-1959 г. служыў на флоце.
Ад 1947 г. збірае прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі (грашовыя знакі, беларускія паштовыя маркі, друкі, кафлю, рэцэпты народнай медыцыны). Аўтар папулярных і навуковых артыкулаў па нумізматыцы, археалогіі, этнаграфіі. Выявіў і вывучаў старажытныя помнікі на Ваўкавышчыне: могільнік культуры шарападобных амфар, крэмнездабыўныя шахты каля мястэчка Краснасельскі, старажытнаславянскае паселішча ля Навасёлак, раннехрысціянскія могільнікі, уніяцкую драўляную царкву на могільніку ў в. Калантаі.
Як мастак па інтэр’ерах афармляў аб’екты культуры на Гарадзеншчыне: зона адпачынку ВА «Ваўкавыскцэментнашыфер», Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей, кактэйль-бар у санаторыі-прафілакторыі «Пралеска», класы ў Краснасельскай СШ, дзе кіраваў клубам дзіцячай творчасці «Умелыя рукі» (1974-1986 гг.). Выканаў многія помнікі і мемарыяльныя дошкі ў Ваўкавыскім, Мастоўскім, Бераставіцкім раёнах, адрэстаўраваў шматлікія археалагічныя экспанаты для музеяў Мінска, Гродна, Гудзевічаў, Ваўкавыска.
Як разбяр па дрэве ўдзельнічае ў выставах з 1974 г. Ад 1963 г. друкуе вершы, апавяданні. Выдаў зборнік лірыкі «Спакуса» (Ваўкавыск, 1993).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия