30 снежня 1911 г. у вёсцы Марцянаўцы Ваўкавыскага павета нарадзілася беларуская пісьменніца, паэтэса, педагог Лідзія Парамонаўна Ялоўчык (у замужжы Лісок).
Закончыла 4 класа школы ў Оршы, дзе сям'я апынулася ў час першай сусветнай вайны. З 1921 г. на радзіме. У 1934 г. закончыла Гродзенскую прамыслова-гандлёвую школу. Два гады наведвала Агульнанародны ўніверсітэт. У 1937 г. экстэрнам здала экзамены за курс жаночай настаўніцкай семінарыі. Працавала на Гродзенскім радыёвяшчанні, справаводам у лясгасе (1939—1940 гг.). У 1940 г. паступіла на літаратурны факультэт Гродзенскага настаўніцкага інстытута, закончыла ў 1949 г. У 1944—1967 гг. працавала настаўніцай у Дзенькаўскай школе Мастоўскага, Батароўскай і Рыбніцкай сямігодках Гродзенскага раёнаў. Друкавалася з 1939 г. Выдала кнігі апавяданняў і аповесцей «Карэнне жыцця» (1973 г.), «Дзе яно, шчасце…» (1981 г.), «Па хісткай лесвіцы» (1983 г.). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1993). Пісала пераважна пра мінулае, шырока разгортвае карціны свайго дзяцінства і юнацтва, апавядала пра жыццё беларускай моладзі ў даваеннай Польшчы і ў час вайны.
Памерла 26 мая 1999 г.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия