Аўкцыёны па продажы прыналежных Беларусі акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў адбудуцца 30 верасня і 6 кастрычніка ў Менску. На продаж выстаўляюцца акцыі 21 ААТ. Сярод іх ваўкавыскія прадпрыемствы — ААТ «ВолМет» і ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод».
Конкурс па продажы ААТ «ВМЗ» праводзіцца з умовамі — ўнесці ў статутны фонд у выглядзе ўкладу грашовыя сродкі ў суме, эквівалентнай 1,0 млн. даляраў ЗША, на працягу 1 года з даты падпісання дамовы куплі-продажу акцый з накіроўвннем названых сродкаў на развіццё грамадства (цікава, як гэта будзе выглядаць у выпадку, калі аўкцыён усё-ткі адбудзецца).
Між тым, ААТ «ВолМет» будуць спрабаваць прадаць ужо трэці раз. Нагадаем, што пакет акцый прадпрыемства безвынікова прапаноўваўся да продажу па конкурсу 18 жніўня 2010 г. ДКМ прыняў рашэнне правесці паўторны конкурс 25 лістапада 2010 г. на ранейшых умовах. Паўторны конкурс не адбыўся з-за адсутнасці заявак патэнцыйных пакупнікоў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия