Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання падвяло вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2011 годзе. Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў ёсць працаўнікі з Ваўкавышчыны. У іх ліку:

сярод галоўных заатэхнікаў сельскагаспадарчых арганізацый Сідаровіч Андрэй Мячыслававіч з СКУП «Воўпа» (другі год запар);

сярод галоўных ветэрынарных лекараў сельскагаспадарчых арганізацый Чарнушэвіч Яніна Станіславаўна з КСУП «Гнезна»;

сярод заатэхнікаў-селекцыянераў сельскагаспадарчых арганізацый Каханская Любоў Аляксееўна з ААТ «Хацькоўцы»;

сярод брыгадзіраў малочнатаварных фермаў сельскагаспадарчых арганізацый Горбік Марына Анатольеўна з КСУП «Зара і К».

Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі ў памеры 1,5 мільёна рублёў.

Віньшуем пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва і жадаем ім далейшых посьпехаў!