Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненьне высокіх паказчыкаў у вытворчасьці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2010 годзе. Прыемна адзначыць, што сярод услаўленых працаўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый ёсьць працаўнікі з Ваўкавыскага раёна. У іх ліку:

сярод галоўных заатэхнікаў сельскагаспадарчых арганізацый Сідаровіч Андрэй Мячыслававіч СКУП «Воўпа»;

сярод галоўных ветэрынарных лекараў сельскагаспадарчых арганізацый Гайчук Іван Паўлавіч СКУП «Воўпа»;

сярод заатэхнікаў-селекцыянераў сельскагаспадарчых арганізацый Раманюк Антаніна Віктараўна ДСУП «Падароск»;

сярод брыгадзіраў малочнатаварных фермаў сельскагаспадарчых арганізацый Іванчыкаў Віктар Міхайлавіч СВК «Няверавічы»;

сярод тэхнікаў, занятых штучным абнасеньваньнем кароў і цёлак сельскагаспадарчых арганізацый Хадароўскі Рычард Марьянавіч РУП «Селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі» Ваўкавыскага раёна;

сярод аператараў машыннага даеньня кароў сельскагаспадарчых арганізацый Анікейчанка Марыя Арсенцьеўна СВК «Матвеяўцы»;

сярод аператараў па абслугоўваньню дойнага статка (даглядчыкі жывёлы-пастухі) сельскагаспадарчых арганізацый Фунт Ларыса Уладзіміраўна СКУП «Воўпа»;

сярод аператараў па вырошчваньню буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту сельскагаспадарчых арганізацый Падгурская Валянціна Аляксандраўна КСУП «Зара і К»;

сярод аператараў па вырошчваньню буйной рагатай жывёлы старэй 6-месячнага ўзросту сельскагаспадарчых арганізацый Мартынкевіч Станіслава Феліксаўна сельскагаспадарчы кааператыў «Няверавічы»;

сярод аператараў па вырошчваньню парасят, аднятых ад маткі, сельскагаспадарчых арганізацый Мінькоўская Тэрэза Казіміраўна свінакомплекс «Шылавічы» ВПУП «Роскі камбікормавы завод» і Чаркас Людміла Міхайлаўна Комплекс «Шылавічы» ВПУП «Роскі камбікормавы завод» ;

сярод аператараў па адкорму сьвіней сельскагаспадарчых арганізацый Кунютка Міхаіл Аляксандравіч свінакомплекс «Шылавічы» ВПУП «Роскі камбікормавы завод».

Віньшуем пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва і жадаем ім далейшых посьпехаў!