Большасць спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) ў першым паўгоддзі гэтага года прыпадала на прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці.
Паводле звестак Вышэйшага Гаспадарчага Суда Беларусі, на 1 жніўня налічваліся 1.402 справы аб банкруцтве, з іх 95,8% спраў тычыліся банкруцтва прыватных фірм (за такі ж перыяд 2010 года — адпаведна 1.510 і 95,5%).
62 справы тычыліся дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый, якія маюць у статутным фондзе долю дзяржуласнасці. Колькасць спраў, па якіх у гэтых перыяд было прынята рашэнне аб банкруцтве з ліквідацыяй, больш чым у чатыры разы перавысіла колькасць тых, па якіх вынесена рашэнне аб эканамічнай неплацежаздольнасці з санацыяй.
Так, вызначэннем ад 20.07.2011 г. узбуджана вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) адносна адкрытага акцыянернага таварыства Ваўкавыская «ПМК-СТРОЙ».
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия