Чакаецца, што бензін АІ-92 падаражэе на 5,4% з цяперашніх 6300 руб., дызельнае паліва — на 5,6% з цяперашніх 6950.
З пятніцы, 8 чэрвеня, у сярэднім на 5% павялічацца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ўдзельнікі рынку. Чакаецца, што бензін АІ-92 падаражэе на 5,4% з цяперашніх 6300 рублёў, дызельнае паліва — на 5,6% з цяперашніх 6950.
Такім чынам гэта будзе трэцяе ў 2012 годзе падаражанне паліва. У апошні раз кошты на нафтапрадукты ў Беларусі павышаліся з 11 красавіка на 5%. Варта нагадаць, што ў 2011 годзе цэны на маторнае паліва павялічваліся 11 разоў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия