На жаль, але і кіраўніцтва раёна, і жыхары Ваўкавышчыны даўно пагадзіліся з тым, што Ваўкавыскі раён з’яўляецца сельскагаспадарчым прыдаткам сталіцы, даўно не працуюць у поўную моц прамысловыя прадрыемствы, якімі яшчэ пры БССР ганарыліся ваўкавычане. Так можа на вёсцы з’явіліся сапраўдныя гаспадары, якія дбаюць пра зямлю нашу і пра людзей, пра культуру і гісторыю?

Пра такіх «дбайных гаспадароў» распавёў нам жыхар вёскі Дубаўцы Ваўкавыскага раёну, які адвёў нас на стары вадзяны млын. Той млын быў пабудаваны ў Дубаўцах, як кажуць, за польскім часам. Калі ў 1939 годзе прыйшлі бальшавікі і прагналі пана, ён стаў належыць калгасу, але і тады абслугоўваў усе навакольныя вёскі.

IMG_0044

Млын выкарыстоўваў энергію вады і яшчэ год ці два таму там ўсё абсталяванне было ў добрым стане.

IMG_0062

Потым пабудавалі сучасны, а пра гэты забыліся… Стаяў ён нікому не патрэбны, але калі не спатрэбіўся «дбайным гаспадарам» , ва ўласнасці якіх знаходзіцца, то на яго «паклалі вока» звычайныя злодзеі. Яны пачалі цягнуць адтуль дошкі, брусы, а потым кувалдамі, сярод белага дня, пачалі граміць абсталяванне, разбураць металічныя канструкціі і здаваць іх на чэрмет…

IMG_0048

IMG_0067

IMG_0068

IMG_0069

IMG_0047

Разруха цяпер пануе тут, няма справы да млына ні ўласніку яго, ні праваахоўнікам. Цягнуць і хай цягнуць… Калі не патрэбна маёмасць, зрабілі б музей, школьнікаў вадзілі, у Еўропе турыстам падабаюцца такія рэчы. Гэта называецца агратурызм, а не будаванне на вёсцы хат, дзе з водкай ды з дзеўкамі адпачыць можна. На жаль, фантазіі і духоўнага ўзроўню не хапае на іншае  «дбайным гаспадарам» такіх мясцін, таму што прызначаныя на працу гаспадарамі яны лічацца толькі ў двукоссі.

Вось яшчэ адзін прыклад, як расказаў тутэйшы жыхар — гэта будынак былога ўчастка сельгасхіміі. Некаторы час таму яго хацеў набыць супрацоўнік мясцовай сельгастэхнікі, але яму прызначілі такі кошт, што ў яго апусціліся рукі. Цяпер яго разбіраюць:

IMG_0084

Калісь тут былі добраўладкаваныя кабінеты, ацяпленне. Мы задалі пытанне хто робіць дэмантаж, але добрага адказа так і не атрымалі…

Стаіць у Дубаўцах развалены будынак былога гаспадара мясцін, паглядае на гэта ўсё, ды сказаць нічога не можа, таму што каменны…

IMG_0040