COVID-19 выявілі ў хакейным «Дынама-Мінск». Станоўчы вынік тэста атрымалі 8 чалавек з ліку хакеістаў, трэнераў і адміністратараў клуба, паведамляе Еўрарадыё.

Ніхто б ні пра што не даведаўся, калі б 1 кастрычніка перад апошнім матчам выяздной серыі «зубры» не былі вымушаныя здаць тэсты ў Рызе — перад матчам з тамтэйшым «Дынама». Гэтага патрабавала латвійскае заканадаўства.

Людзей са станоўчымі тэстамі ізалявалі і вывезлі за межы Латвіі на спецтранспарце. Па вяртанні ў беларусь каманду пратэставалі паўторна. Станоўчы вынік далі тэсты ў пяці чалавек.

Як тут не прыгадаць словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя на хакейным катку:

Тут няма вірусаў ніякіх. Вось ты ж не заўважыла, што яны лётаюць? І я таксама не бачу. Гэтая лядоўня — гэта самае лепшае здароўе. Спорт, асабліва лёд, лядоўня гэтая — антывірусныя лекі, самыя сапраўдныя.