Сёння — Дзень Пагоні і нацыянальнага сцяга. 19 верасня 1991 года гістарычная сымболіка была прызнана дзяржаўнай. Бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” мелi статус дзяржаўных сымбаляў больш за 3,5 года.

БССР. 19 верасня яна прыняла новую назву краіны – Рэспубліка Беларусь. У гэты ж дзень дэпутаты зацвердзілі дзяржаўнымі сымбалямі герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг.

Адмена сымбаляў адбылася на рэферэндуме 14 траўня 1995 года. Тады большасць насельніцтва прагаласавала за цяперашнія герб і чырвона-зялёны сцяг. Літаральна праз дзень пасля рэферэндума заўгас адміністрацыі Лукашэнкі Іван Ціцянкоў на даху рэзідэнцыі парваў бел-чырвона-белы сцяг на шматкі, раздаючы на кавалках сцяга аўтографы.