У кожнай мясцовасці ёсць свае людскія гісторыі і байкі пра гіблыя, ці, як кажуць, «праклятыя» месцы. Месцы, дзе чэрці ці нейкія другія злыя істоты здзекваюцца над чалавекам, дураць мясцовых жыхароў. Такую байку паведала мне жыхарка Ваўкавыска, якая вырасла у в.Косцевічы. Жанчына яна сур’ёзная, выдумляць не будзе. А лічыць гэту гісторыю народнай байкай ці сказам, у якім есць зерне праўды — гэта ваша справа.
У першай палове 20-га стагодззя існаваў стары шлях з Гнезна у Ваўкавыск, ён існуе і зараз, але гэта ужо звычайная вясковая грунтовая дарога, якая ляжыць у баку ад аўтадарогі Ваўкавыск — Пагранічны.
Нэ гэтым шляху, там, дзе ён ляжыць уздоўж лесу, ёсць стары дуб. Вось на гэтым месцы:
Дуб стаіць злева, у лесе і зарос густым хмызняком. Раней гэта месца лічылася злым, дзе чэрці шуткуюць над тым, хто ідзе ці едзе па дарозе. Расказваюць, што адна жанчына знайшла на шляху кош і ўзяла яго сабе, кош з кожным крокам станавіўся усё цяжэй і цяжэй. Жанчына спужалася, кінула яго і пабегла, а кош пачаў рагатаць ей услед.
Мясцовы мужык, едучы па дарозе на кані, сустрэў у гэтым месцы паніча, які папрасіў давезці яго у Гнезна на вяселле і абяцаў мужыку гасцінец за паслугу. Калі мужык прывёз паніча на месца, той даў яму гарэлкі і каўбасы. Мужык склаў усе у торбу, а калі прыехаў да хаты — знайшоў у торбе толькі кусок дрэва ды сухі гаўняк. Былі і яшчэ гісторыі з чарцямі.
У 20-х гадах мінулага стагоддзя мясцовыя жыхары звярнуліся за дапамогай у касцёл і некалькі ксяндзоў разам пасвенцілі гэты дуб і усталявалі крыж. З тога часу нячыстая больш не пужае людзей.
Крыжа я не знайшоў, хаця некалькі год таму ён яшчэ быў каля дуба, а дуб — вось ён:
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия