27 снежня на 75-м годзе жыцця памёр выдатны чалавек Чэслаў Iванавiч КРЭСЛА — дзеяч Саюза палякаў на Беларусi. Крэсла займаў актыўную жыццёвую пазіцыю — дапамагаў захаванню польскiх могілак у Ваўкавыску, прывядзенню іх у належны выгляд, усталяванню асоб, пахаваных на ім, спрыяў захаванню гістарычнай спадчыны.

Смуткуем у сувязі са смерцю Чэслава Крэсла, выказваем глыбокія спачуванні родным і блізкім нябожчыка.