Частка горада Ваўкавыска – Ваўкавыск-Цэнтральны – заўседы тулілася да буйнога чыгуначнага вузла. У ім сыходзіліся важныя шляхі, найважнейшым з якіх быў шлях Кале-Парыж-Стаўбцы-Негарэлае. Два разы на дзень тут сустракалі прыгожы міжнародны цягнік, у якім на Захад у спецыяльных скрынях, абкручаннымі мокрымі пакрывамі, атпраўлялі дэлікатэс – ракаў. Дзяжурным па станцыі працаваў бацька Анастазіі Сакальскай, якая цяпер жыве ў Зяленай Гуры.
Нарадзілася я ў Ваўкавыску. Наша сям’я займала другі паверх дома, а на першым размяшчалася крама спажывецкіх тавараў. Тата спачатку працаваў пісарам у паблізкім маентку, а потым, перавучыўшыся, перайшоў на чыгунку. Пазней ён расказваў, што вучоба на дзяжурнага па станцыі не была простай фармальнасцю, і акрамя спецыяльных ведаў, вытрымаў іспыт па гісторыі.
«З таго, што ведаю, бацькі паходзілі з самой Вільні», – працягвае пані Анастазія. Мама з сястрой жылі ў невялікай хатцы, як казалі «за зялёным мастом». У пачатку стагоддзя была там такая вялікая галеча, што абуткам служылі анучы, агорнутыя вакол ног. Замуж за хлопца, што добра граў на мандаліне, маці выдала старэйшая сястра. Шлюб адбыўся 4 сакавіка 1919 года. Я наведала Вільню у 1938 годзе. Памятаю Крыжовы шлях, дзе станцыі былі раскіданы па ўсёй Вільні.
Цэнтр Ваўкавыска не мог выглядаць пышна. Важней была чыгунка
Ваўкавыск-Цэнтральны і ваколіцы былі маім светам. Была «хлопцам у спадніцы», любіла лазіць па дрэвах і гульні на стрэхах.
Яшчэ з дзяцінства памятаю сталы жах перад магчымай бамбардзіроўкай, бо чыгуначны вузел заўседы быў галоўнай цэлью ў любой вайне.
Калі прыйшлі Саветы, расійскі настаўнік і мясцовы камуніст загадалі ўступіць у піянеры. Анастазія і яе сяброўкі адмовіць не маглі. Але калі прыйшла дадому, бацька суха сказаў: «Вяртайся да сваіх піянераў, і хай яны цябе кормяць». На наступны дзень сказала настаўніку, каб яе выкрэслілі са спісу піянераў. Так пачалося пекла і пераслед з боку таго настаўніка. Усё скончылася цяжкай хваробай – менінгітам – але лепш хвароба, чым савецкая школа.
Бацька Анастазіі
І зноў пачаліся налёты авіацыі, гэтым разам нямецкай, ад якой мы хаваліся ў падвале.
Калі ўвайшлі немцы, аказалася, што на 27 чэрвеня Саветы прыгатавалі чарговую вывазку насельніцтва . У спісе было і наша прозвішча.
У вайну з таварам у нашай краме стала цяжка. Аднак дужа было нелегальных рэчаў, галоўным чынам, з вагонаў, пакінутых савецкай уладай пры адступленні, на станцыі і расцягнутых па наваколлі. «Пастаўкай» такога тавару займаліся дарослыя сыны ўладальнікаў крамы. Асабліва шмат было бельскага сукна, якім у Ваўкавыску гандлявалі праз усю вайну. Я, 12-гадовая дзяўчынка дапамагала ў краме. Рабіла ўсё – ад навешвання цяжкай засаўкі на дзверы да схоўвання «тавара». За гэта зарабляла 80 марак штомесяц плюс сняданне і вопратка. Для параўнання тата, які ў вайну працаваў на станцыі вартаўніком, зарабляў 120 марак.
Сям'я Анастазіі
Але бяда была страшная. Сям’я (разам з нявестай брата) складалася з 7 чалавек. Маці гатавала амаль пусты суп у гарнку, дзе калісьці кіпяціла бялізну. Найгорш было з хлебам. Дзесятак яек выменьвалі на малы кавалак хлеба. Памятаю як немцы, пілі яйкі, разбіўшы іх аб плот.
Аднойчы немцы даведаліся, што мы хаваем у падвале ровар. Прыйшлі і забралі, выпісаўшы паперу і абацаючы вярнуць. На гэта тата сказаў: «Так вернеце ровар, як Вільгельм ІІ сына народзіць» і адразу атрымаў у сківіцу.
У ліпені 1944 года прыйшлі «вызваліцелі». Наша сям’я ізноў аказалася ў спісе, падлягаючых высылцы ў Сібір. Толькі шчаслівая акалічнасць – таты з сярэдняй сястрой не было ў горадзе, а вывесці мелі ўсю сям’ю – пазбавіла нас ад бяды.
Праз некаторы час мы выехалі на захад. У Познані сустрэлі знаёмых, якія параілі нам ехаць у Зялену Гуру – «горад як казка, горад як цуд», што мы і зрабілі. Тата шукаў жытло паблізу чыгункі і з кавалкам зямлі, каб было дзе пасвіць казу. Выпала на вуліцу Уланьску. Быў гэта жнівень 1945 года…
Аўтар: Дарыюш Хаеўскі, Gazeta Lubuska, пераклад Віталь Прэдка
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия