31 снежня 1802 г. у в. Падорск Ваўкавыскага павета нарадзіўся філосаф, археолаг, арыенталіст, каталіцкі місіянер на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы Максіміліян Станіслаў РЫЛА.
Паходзіў са збяднелай шляхты. Скончыў павятовую школу ў Лыскаве і Полацкую езуіцкую акадэмію са званнем магістра філасофіі. 3 1820 г. вучыўся ў Віленскім універсітэце. У сувязі з выгнаннем езуітаў з Расіі вучобу прадоўжыў у Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў званне прафесара філасофіі. 3 1833 г. святар. Упершыню даследаваў руіны старажытнага Вавілона і ахвяраваў музею Ватыкана багатую калекцыю археалагічных знаходак. У 1837 г. абраны ў Папскую археалагічную акадэмію і Арыенталагічнае таварыства Францыі. У 1839 г. на Блізкім Усходзе, адкрыў у Бейруце Каталіцкую акадэмію («Collegium Asiaticum», 1841 г.), у 1875 г. акадэмія пераўтворана ў Бейруцкі ўніверсітэт Св. Іосіфа. У 1841-1843 гг. на Мальце, надрукаваў каментарыі да выдання заснавальніка ордэна езуітаў Ігнація Лаёлы «Духоўныя практыкаванні». 3 1844 г. рэктар Рымскага калегіума, з 1846 г. апостальскі вікарый Цэнтральнай Афрыкі ў Хартуме. Там і памёр 17 чэрвеня 1848 г.
У 1900 годзе яго прах з вялікімі ўшанаваннямі перавезлі ў сталіцу Егіпта, горад Каір, і пахавалі на старадаўнім вядомым могілках Аль-Матарыя.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия