1 студзеня 1944 года ў Ваўкавыску нарадзілася Тэрэза Тараньска — польская журналістка і пісьменьніца.
У 70-х гадах супрацоўнічала са штотыднёвікам «Культура», а затым таксама з парыжскім эмігранцкім часопісам «Культура», які з’яўляўся культурным і палітычным цэнтрам польскай эміграцыі. З’яўляецца аўтарам кнігі «Яны», якая зьмяшчае інтэрв’ю з былымі дысідэнтамі і камуністычнымі чыноўнікамі аб іх ацэнцы дасягненьняў сацыялізму ў Польшчы. Гэтыя інтэрв’ю ўзятыя ў перыяд ваеннага становішча. Яна таксама аўтар ток-шоў «Зараз Вы» на TVP2 і цыклаў тэлевізійных інтэрв’ю з камуністычнымі чыноўнікамі, у тым ліку з прэзідэнтам Радыёкамітэта ў 1972-1980 гг. Мацеем Шчэпаньскім, адным з аўтараў прапаганды посьпеху 1-га сакратара ЦК ПАРП Эдварда Герэка.
У 2000 годзе за кнігу «Яны» атрымала прэмію польскага ПЭН-клуба імя Ксаверыя Прушынскага. З’яўляецца першым лаўрэатам прэміі ім. Барбары Лапіньскай за лепшае інтэрв’ю-рэліз за інтэрв’ю з генералам Войцэхам Ярузэльскім. У цяперашні час працуе ў дадатку да «Gazeta Wyborcza» «Duży Format», дзе праводзіць інтэрв’ю з вядучымі дзеячамі польскай грамадскай сцэны.
Жыла ў Варшаве.
Памерла 2 студзеня 2013 года ў адным са шпіталяў Варшавы.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия