14 красавіка 1920 г. у с. Мікалаеўскае Енатаеўскага раёна Астраханскай вобласці ў сям’і селяніна нарадзіўся ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Герой Савецкага Саюза Сцяпан Міхайлавіч КРЫНІН.
Скончыў пачатковую школу. Да вайны жыў і працаваў у саўгасе «Сарпа» Юстынскага раёна Калмыцкай АССР, пазней на Астраханскім рыбакамбінаце.
У Чырвонай Арміі з 1940 г. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1942 г. Камандзір аддзялення 190-га стралковага палка (5-я стралковая дывізія 3-й арміі 2-га Беларускага фронту) сяржант Крынін вызначыўся ў баях пры разгроме варожай калоны і вызваленні Ваўкавыска.
14 ліпеня 1944 г. у баях за Ваўкавыск Крынін са сваім аддзяленнем дзейнічаў у складзе дэсантнай групы. Дэсантнікі перарэзалі шашы на захад ад Ваўкавыска, па якім рухалася калона гітлераўцаў колькасцю да 600 чалавек. Аддзяленне Крыніна ўступіла ў бой і знішчыла шмат жывой сілы супраціўніка. Пры штурме Ваўкавыска аддзяленне Крыніна першым уварвалася ў горад.
Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 9016) Крыніну прысвоена 24 сакавіка 1945 г.
Пасля вайны дэмабілізаваўся. Пражываў у горадзе Астрахань, працаваў у параходстве і на рыбакамбінаце. Памёр 18 ліпеня 1988 года. Пахаваны ў Астрахані, на Старых могілках.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 3-й ступені, медалямі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия