24 жніўня 1878 г. у маёнтку Рось Ваўкавыскага павета нарадзіўся брыгадны генерал Войска Польскага, палкоўнік артылерыі расейскай царскай арміі, інжынер Рамуальд Антонавіч ВАЛЫНЦЕВІЧ.
Сын удзельніка паўстання 1863 года Антонія Валынцевіча. Жанаты на Марыі Явідув. Дзяцей не было. Атрымаў адукацыю ў Пінску, затым скончыў школу юнкераў ў Кіеве. На мяжы 80-90-х гг. стаў прафесійным афіцэрам артылерыі царскай арміі. Ваяваў у руска-японскай вайне 1904-1905 гадоў, вызначыўся на фронце і накіраваны ў Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію, якую скончыў у 1910 годзе ў званні капітана з дыпломам інжынера. Да 1917 г. працаваў у ваеннай прамысловасці. У 1916 году узведзены ў палкоўнікі, служыў начальнікам тылавога забеспячэння тэхнічных сродкаў. У лютым 1919 г. перайшоў служыць у польскую ваенную місію ў Адэсе. Накіраваны ў Варшаву, дзе быў прызначаны загадчыкам арганізацыйна-інспектарскай секцыяй Дэпартамента артылерыі ў Міністэрстве вайсковых спраў. Узведзены ў палкоўнікі са старшынствам з 1 чэрвеня 1919 года. З 1921 года служыў у ваеннай інспекцыі, аспірант ў інспектарскім корпусе, інспектар Генеральнай ваеннай інспекцыі. Ад 15 жніўня 1924 года брыгадны генералы, адзін з 63 генералаў Войска Польскага ў 1928 годзе. У 1925-1927 гг. начальнік Галоўнага ўпраўлення, а затым кіраўнік Бюро інспекцыі Міністэрства вайсковых спраў.
Памёр 1 сакавіка 1929 года ад сардэчнага прыступу. Пахаваны на могілках у Павонзках.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия