У 1910 г. у Ваўкавыску нарадзіўся Натан Яфімавіч КОБРЫНСКІ — савецкі вучоны ў галіне дакладнай механікі, эканамічнай кібернетыкі, папулярызатар навукі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1951). Брат Арона Кобрынскага.
Дакладныя дадзеныя, на жаль, не захаваліся.
У 1931 г. скончыў Маскоўскі інстытут сілікатаў і будматэрыялаў, працаваў у МАІ, з 1935 г. загадчык катэдры тэорыі механізмаў і машын МВТІ. З 1939 г. — у Інстытуце машыназнаўства АН СССР. У 1948 г. выконваў абавязкі намесніка дырэктара па навуковай частцы ў новаствораным Інстытуце дакладнай механікі і вылічальнай тэхнікі АН СССР. У 1951-1959 гг. прафесар катэдры лічыльна-матэматычных машын і прыладаў Пензенскага індустрыяльнага інстытута. Выкладаў тэорыю машын і механізмаў разам з Б. А. Трахтэнбротам, за гэты час напісаў у суаўтарстве з ім манаграфію «Уводзіны ў тэорыю канчатковых аўтаматаў”.
У 1959 г. прызначаны намеснікам начальніка вылічальнага цэнтра Дзяржплана СССР, затым начальнік аддзела па ўкараненні матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі ў народнай гаспадарцы. У 1965-1968 гг. загадчык катэдры вылічальнай тэхнікі і праграмавання МІЭІ. У 1968-1985 гг. працаваў у Маскоўскім эканоміка-статыстычным інстытуце (да 1974 г. загадчык катэдры эканамічнай кібернетыкі). Кобрынскі — адзін са стваральнікаў новага навуковага накірунку — тэорыі дакладнасці механізмаў. Распрацаваў метады і стварыў прыборы для вымярэння кутніх хуткасцяў і паскарэнняў (1940-1942 гг.). Прапанаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы аналагавых вылічальных машын (1948-1952 гг.). Аўтар навуковых артыкулаў, манаграфій, падручнікаў.
З 1959 г. зноў у Маскве, узначаліў новаствораную катэдру электронна-вылічальнай тэхнікі ў Маскоўскім інжынерна-эканамічным інстытуце (цяпер Дзяржаўны універсітэт кіравання), затым выкладаў там жа на катэдры эканамічнай кібернетыкі.
Выпусціў некалькі манаграфій. У 1980-я гг. сумесна з А. Д. Смірновым і Я. З. Маймінасім напісаў падручнік “Эканамічная кібернетыка”, па якім многія гады вучыліся эканамісты-матэматыкі Расеі і іншых краін СНД. Падручнікі Кобрынскага з’яўляюцца запатрабаванымі па гэты дзень.
Як папулярызатар навукі выпусціў у 1959 г. напісаную сумесна з Віктарам Пякелісвс кнігу “Хутчэй думкі”, якая складаецца з трох адносна незалежных частак: «Матэматыка і жыццё» (пра вылічальную матэматыку), «Машына лічыць» (пра вылічальную тэхніку) і “Машына “думае” (пра кібернетыку). У 1969 г. у суаўтарстве з братам Аронам Кобрынскім апублікаваў у кніжнай серыі «Эўрыка» кнігу «Ці шмат чалавеку трэба?», якая растлумачвае прынцыпы арганізацыі і працы сістэм кіравання ў аўтаматах і эканоміцы.
Памёр у 1985 г. у Маскве.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия