У гэты дзень 22 красавіка 1967 г. ў в. Майсеевічы Ваўкавыскага раёна нарадзіўся КРАСЬКО Аляксей Іванавіч, воін-інтэрнацыяналіст.
Паляк. Член ВЛКСМ. Маці, Ванда Іванаўна, бацька, Іван Аляксандравіч, пенсіянеры. У 1984 г. скончыў Майсеевіцкую сярэднюю школу. Працаваў у калгасе «Зорка» кіроўцам. У 1985 г. прызваны Ў Савецкую Армію Ваўкавыскім РВК. У Аўганістане радавы А. I. Красько служыў у правінцыі Кандагар кіроўцам на аэрадроме. Пры абстрэле калоны 28.11.1985 г. быў цяжка паранены, дастаўлены ў Ташкент. Памёр у непрытомным стане 20.12.1985 г. Пахаваны ў в. Струбніца Мастоўскага раёна. У Майсеевіцкай СШ створаны куток памяці А. I. Красько.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сьнежня 2003 г. № 575 за ўзорнае выкананьне воінскага і службовага абавязку ў Рэспубліцы Аўганістан у перыяд са снежня 1979 года па люты 1989 года Красько ўзнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Аўганістана» (пасмяротна).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия