У гэты дзень 28 красавіка 1960 г. у Ваўкавыску нарадзіўся акцёр тэатра і кіно ПАЎЛЮЦЬ Вячаслаў Паўлавіч. У 1977 годзе скончыў сярэднюю школу № 3. Вучыўся ў Мінскім культурна-асветніцкім вучылішчы. У 1987 годзе скончыў БДТМІ. У гэтым жа годзе быў прыняты ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, акцёрам якога з’яўляецца па сённяшні дзень. За гэты час на сцэне роднага тэатра ім створана больш за 40 яркіх запамінальных роляў.

Вячаслаў Паўлюць выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. У спісе яго фільмаграфіі каля 30 работ.

Фільмаграфія:
1990 — Плач перепелки — Масей
1994 — Эпилог — Художник
1996 — Из ада в ад
1999 — Ускоренная помощь 1 — Заика
2001 — Эскиз на мониторе — Забулдыга
2005 — Последний бой майора Пугачева
2005 — Человек войны
2006 — Вызов 2
2007 — Ваша честь
2007 — Враги
2007 — Майор Ветров
2007 — О тебе — Габриэль
2007 — Пантера
2007 — Третье небо — Стулов
2008 — Господа офицеры: Спасти императора
2008 — Застава Жилина — Особист
2008 — Знахарь
2008 — На спине у черного кота — Председатель
2009 — Волки
2009 — Вольф Мессинг: Видевший сквозь время
2009 — Детективное агентство «Иван да Марья» — Дворник Виктор
2009 — Правосудие волков — Сифилитик в КПЗ
2009 — Тень самурая — Воротковский
2010 — Без права на ошибку — Хольц
2010 — Журов 2 — Экстрасенс
2010 — Капитан Гордеев — Халимов
2010 — Кочегар — Федор Алексеевич
2010 — Любовь Надежды
2010 — Масакра — Дворецкий
2010 — Псевдоним «Албанец» 3 — Пётр Олегович Смышликов
2010 — Школа проживания — Юрий Кондратьев
2011 — Немец — Майор Грубер