28 чэрвеня 1891 г. у сяле Сернікі Зарэчненскага раёна Ровенскай вобласці Украіны ў сям’і селяніна нарадзіўся Арцём Іванавіч БАРЫЧЭЎСКІ — намеснік камандзіра батальёна 190-га стралковага палка 5-й стралковай Арлоўскай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, капітан.
Беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1939 г. Скончыў 5 класаў. Працаваў цесляром на доследнай станцыі пасёлку гарадскога тыпу Зернавы (цяпер горад Зернаград Растоўскай вобласці).
Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў.
У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года. Прымаў удзел у вызваленні Беларусі. Вызначыўся 24 чэрвеня 1944 г. пры прарыве варожай абароны на паўднёвы захад ад Рагачова.
14 ліпеня 1944 г. штурмавая група пад яго камандаваннем першая ўварвалася ў Ваўкавыск, захапіўшы цэнтр горада, ўтрымлівала яго да падыходу падмацавання, знішчыўшы 50 агнявых кропак, 8 процітанкавых гармат, 200 салдат і афіцэраў праціўніка.
Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, капітану Барычэўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5831).
Пасля вайны маёр Барычэўскі — у запасе. Жыў і працаваў у горадзе Зернаград Растоўскай вобласці. Памёр 8 жніўня 1969 г. Пахаваны ў Зернаградзе.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Імем Героя названыя вуліцы ў гарадах Ваўкавыску і Зернаградзе.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия