У гэты дзень 1 жніўня 1944 г. быў сфарміраваны Ваўкавыскі раённы камісарыят.
З гісторыі:
У 1944 годзе, пасьля вызваленьня Гарадзеншчыны ад фашысцкай акупацыі, ваенныя камісарыяты ствараліся выйшаўшымі з падпольля і партызанскіх атрадаў савецкімі і партыйнымі актывістамі, затым камплектаваліся афіцэрскім складам франтоў, і з першых дзён свайго ўтварэньня актыўна ўключаліся ў працу па выкананьню ўскладзеных на іх задач. Асабісты склад зноўку наладжваў ўлік усіх відаў рэсурсаў, праводзіў мабілізацыю ваеннаабавязаных i прызыўнiкоў, займаўся пытаньнямі забеспячэньня насельніцтва прадуктамі харчаваньня і прадметамі першай неабходнасьці, праводзіў працу па сацыяльнай абароне сем’яў загінуўшых франтавікоў і інвалідаў вайны.
Пасьля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ваенныя камісарыяты выконвалі задачы па прыёме дэмабілізаваных, сумесна з савецкімі органамі займаліся арганізацыяй працаўладкаваньня і жыльлёвага забеспячэньня воінаў.
Ваўкавыскі РВК сфарміраваны 01.08.1944 г. на падставе Дырэктывы Ваеннага Савета Беларускай ваеннай акругі № ОМ/1/467 з падначаленьнем Беластоцкаму абласному ваеннаму камісарыяту. З лістапада 1944 г. у падначаленьні Гарадзенскага абласнога ваеннага камісарыята.
Арганізацыйна Ваўкавыскі раённы ваенны камісарыят складаецца з аддзелаў: мабілізацыйнага, прызыву на ваенную службу, а таксама з груп: тэрытарыяльнай абароны і сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэньня.
У цяперашні час Ваўкавыскі РВК ўзначальвае ваенны камісар палкоўнік Харашун Аляксандр Уладзіміравіч (на фота трэці зьлева).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия