У гэты дзень 17 верасьня 1939 г. пачалася агрэсія СССР супраць Польшчы — вайсковая аперацыя, праведзеная 17—28 верасьня 1939 г., якая мела мэтай заняцьце земляў Заходняй Беларусі і Украіны, у адпаведнасьці з падзелам сьфераў уплыву паміж СССР і Нямеччынай паводле дамовы ад 23.08.1939 г. — тайных пратаколаў вядомага “пакту Молатава-Рыбентропа”, што і развязалі сусьветную вайну. Гітлер і Сталін дзялілі Эўропу. Польшча стала першай ахвярай хаўруснікаў.
Аперацыя праводзілася ў час, калі на тэрыторыі Польшчы адбываліся ваенныя дзеянні 2-й суcьветнай вайны, але фармальна СССР у вайну тады не ўступаў, а аперацыя азначалася як «мера савецкага ўраду па абароне інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў». Падручнікі савецкай гісторыі трактуюць гэту падзею як “Вызваленчы паход Чырвонай Арміі, верасьнёўскі паход Чырвонай Арміі”.
А 5.00 гадзіне раніцы 17 верасьня 1939 войскі Беларускага і Украінскага франтоў перайшлі польска-савецкую мяжу на ўсёй яе працягласьці і атакавалі блок-пасты КАП.
Вынікам аперацыі сталі хуткая і лёгкая перамога СССР над ужо аслабленай, палітычна і вайскова, Польшчай, далучэньне земляў Заходняй Беларусі і Украіны да БССР і УССР, падпісаньне новага савецка-германскага дагавора (28.09.1939 г.).
Страты савецкага боку склалі каля 1 тыс.чалавек забітымі, звыш 2 тыс.чалавек параненымі (афіцыйна (1939 г.): па ўсіх франтах 737 забітых і 1872 параненых). Страты польскага боку: 3,5 тыс. забітых, 20 тыс. параненых і зьніклых без зьвестак, 454,7 тыс. палонных.
Як у савецкай, так і ў сёньняшняй Беларусі адзначаюць дату 17 верасня 1939 г., калі амаль уся тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе аднаго дзяржаўнага ўтварэньня — СССР. Жахлівы парадокс: беларусы сьвяткуюць пачатак Другой сусьветнай вайны…
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия