У гэты дзень 9 кастрычніка 1898 г. у вёсцы Грыдзькова (цяпер Міхнеўскі раён Маскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і нарадзіўся Вячаслаў Васільевіч ГРЫДНЁЎ — бачны савецкі разведчык, камандзір АМСБАП у гады Вялікай Айчыннай вайны, начальнік Вышэйшай разведвальнай школы (1950-1960 гг.), генерал-маёр.
У 1910 г. скончыў сельскую земскую школу. З 1912 па 1917 гг. працаваў на заводзе ў Петраградзе падручным электраманцёра. У студзені 1917 г. быў прызваны ў войска. Служыў радавым у запасным электратэхнічным батальёне, які ў кастрычніку 1917 г. перайшоў на бок савецкай улады. У верасьні 1921 г. накіроўваецца на працу ў Маскоўскую НК упаўнаважаным сакрэтнай аператыўнай часткі.
Пасля заканчэння Вышэйшай памежнай школы АДПУ ў 1924 г. Грыднёў накіроўваецца на службу ў памежныя часткі Закаўказскай акругі. Прымаў удзел у ліквідацыі бандфармаванняў, у аперацыях па спыненні кантрабанды золата і валюты на савецка-іранскай мяжы. Менавіта тут набывае навыкі контрвыведніцкай працы. За праяўленыя мужнасць і гераізм двойчы ўзнагароджваўся ганаровай імянной зброяй.
У кастрычніку 1932 г. Грыднёў быў камандзіраваны ў Мангольскую Народную Рэспубліку, дзе дапамагаў манголам ствараць памежныя войскі і службу аховы дзяржаўнай мяжы. З’яўляючыся супрацоўнікам рэзідэнтуры знешняй выведкі ў Манголіі, вёў актыўную выведвальную працу па белай эміграцыі ў Маньчжурыі. Прыцягнуў да супрацоўніцтва са знешняй выведкай шэраг замежнікаў, ад якіх паступала інфармацыя аб дзейнасці японцаў у гэтай правінцыі Кітая, а таксама аб плянах белагвардзейцаў ў дачыненні да СССР.
З красавіка 1936 г. Грыднёў з’яўляўся начальнікам спачатку 42-га Джэбраільскага, а затым — 44-га Ленкараньскага памежных атрадаў на савецка-іранскай мяжы. Са жніўня 1939 г. па ліпень 1941 г. знаходзіўся на кіруючай аператыўнай працы ў Галоўным упраўленні памежых войскаў НКУС.
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі накіраваны туды ў доўгатэрміновую камандзіроўку ў якасці начальніка аператыўнай групы НКУС БССР, а затым — начальніка Ваўкавыскага гараддзела НКУС.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Асобай групе пры наркаме НКУС па фарміраванні разведвальна-дыверсійных атрадаў для закіду ў тылы германскіх войскаў. Быў камандзірам Асобнай мотастралковай брыгады адмысловага прызначэння (АМСБАП) НКУС. У баях з акупацыйнымі войскамі разведвальна-дыверсійнымі атрадамі Грыднёва знішчаны 136130 варожых салдат і афіцэраў, пушчаныя пад адхон 1415 воінскіх эшалонаў з тэхнікай, баепрыпасамі і палівам, знішчаны 51 самалёт.
Пасля расфарміравання АМСБАП у лістападзе 1943 г. быў прызначаны дарадцам МУС Манголіі. 17 лістапада 1944 г. пастановай Савета Народных Камісараў СССР яму прысвойваецца воінскае званне генерал-маёр. У Манголіі знаходзіцца да студзеня 1949 г. Прымаў удзел у вайне з Японіяй.
З 1949 г. — начальнік аддзела Камітэта інфармацыі пры Савеце Міністраў СССР.
У 1950-1960 гг. — Начальнік Вышэйшай разведвальнай школы.
У 1960 г. выйшаў у адстаўку па стане здароўя.
За вялікія заслугі ў забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, трыма ордэнамі Мангольскай Народнай Рэспублікі, шматлікімі медалямі.
Памёр 5 студзеня 1991 г.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия