21 студзеня 1910 г. у в.Новы Двор Ваўкавыскага павета нарадзілася польскі дзяржаўны дзеяч, вучоны-філолаг, магістр філасофіі, выкладчык Яўгенія КРАСОЎСКА-ЯДЛОЎСКА.

Яна паходзіла з сям’і педагогаў (бацька быў школьным настаўнікам у Беластоку). У 1935 годзе скончыла Універсітэт Стэфана Баторыя, дзе да 1939 года працавала навуковым супрацоўнікам і асістэнтам катэдры гісторыі польскай літаратуры. У 1939-1941 гг. працавала настаўнікам у Вільні і журналістам часопіса «Віленская праўда». З’яўлялася членам метадычнага актыву настаўнікаў сярэдняй школы. З 1941 па 1944 гг. удзельнік тайнага пазашкольного навучання ў Беластоку. У 1944-1946 гг. былы паслядоўна дырэктарам Беластоцкай гімназіі і куратарам Беластоцкай школьнай акругі.

З 1945 г. у Дэмакратычнай партыі. Належала да партыі ўлады — у 1946 годзе і з 1947 па 1973 гг. член ЦК, у 1947-1956 і 1958-1973 гг. член Прэзідыюма ЦК, у 1949-1954 гг. член Палітычнага камітэта і віцэ-прэзідэнт ЦК (у 1956 годзе і ў 1965-1969 гг. зноў была віцэ-прэзідэнтам ЦК).

У перыяд 1946-1950 гг. займала пасаду намесніка сакратара (намесніка міністра) у Міністэрстве адукацыі, у 1950-1951 гг. намеснік міністра ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі і навукі, а з 1951 па 1965 гг. намеснік міністра ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі.

У 1969-1973 гг. была рэдактарам газеты «Дэмакратычны штотыднёвік”, у 1973-1979 гг. прэзідэнт Польскага Камітэта па ЮНЕСКА. У 1958-1983 гг. член у Прэзідыюма Нацыянальнага камітэта Фронту нацыянальнага адзінства. З 1974 года член Савета Асацыяцыі польска-савецкай дружбы.

У 1947-1972 гг. дэпутат Заканадаўчага Сейма і Сейма ПНР I-V склікання; з’яўлялася членам камітэтаў па пытаннях адукацыі, культуры і замежных спраў. У 1965-1972 гг. была членам Дзяржаўнага савета.

У 1969 г. яна ўзнагароджана ордэнамі Будаўнікоў ПНР, Сцяга Працы першай ступені, Камандорскім Крыжам с зоркай і Камандорскім Крыжам ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам за заслугі і медалём Перамогі і Свабоды 1945.

Была замужам за прафесарам права Ежы Ядлоўскім.
Памерла 15 верасня 1986 г. у Варшаве. Пахавана на Павонзкіх могілках у Варшаве.