22 сакавіка 1907 г. у в. Андрэевічы нарадзіўся ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, савецкі кіраўнік СЯЎКО Павал Антонавіч.
Член КПСС з 1939 г. Да 1925 г. парабкаваў, затым працаваў на чыгунцы. Актывіст Ваўкавыскага падпольнага райкама КПЗБ. Падчас тэрытарыяльнага падзелу Польшчы паміж СССР і Нямеччынай у 1939 г. кіраваў атрадам рабочай гвардыі ў в Мсцібава. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. абраны членам Часовага кіравання, дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, членам Паўнамоцнай камісіі гэтага сходу на 5-й пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета СССР. З 1940 г. дырэктар Ваўкавыскага млынкамбіната. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў палітаддзеле стралковай дывізіі. З 1943 г. у партызанах: упаўнаважаны Беластоцкага падпольнага абкама, камісар 550-га партызанскага атрада. З ліпеня 1944 г. намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, з ліпеня 1947 г. старшыня Сапоцкінскага райвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940-1946 гг., Вярхоўнага Савета БССР з 1947 г. Загінуў 5 лютага 1948 г. Пахаваны ў г. п. Сапоцкін у брацкай магіле. Імем Сяўко названая вуліца ў Сапоцкіне. У Сапоцкіне на доме, дзе ён жыў, і на будынку чыгуначнай станцыі ў в. Андрэевічы (1975 г.), дзе ён працаваў, усталяваны мемарыяльныя дошкі. У музеі Сапоцкінскай сярэдняй школы экспануюцца матэрыялы пра яго.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия