28 чэрвеня 1994 г. па прадстаўленні Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя П.І. Баграціёна на сесіі Ваўкавыскага гарадскога Савета дэпутатаў датай першага летапіснага ўспаміну Ваўкавыска прызнаны 1005 год.

Упершыню горад згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 годам, які працяглы перыяд і лічыўся датай яго заснавання. Аднак пазней гісторыкі выявілі іншыя звесткі, якія пацвярджаюць больш раннюю дату яго заснавання - 1005 год.

Гэта стала магчымым зыходзячы з існуючых помнікаў і матэрыяльнай культуры археалягічнага комплексу Ваўкавыска і дакументаў: рукапіснага патэрыка «Туровской епископи заветъ блаженного Владимира, «Летописец Переяславля Залесского», «Киево-Печерский Патерик», кнігі «Белоруссия и Литва», Бацюшкаў П.М., 1890 г., выкарыстаннем і цытаваннем гэтых дакументаў у падручніках прафесарам Штыхавым Г.В.

Сёлета Ваўкавыску спаўняецца 1015 год.