Усе тыя, хто хоць трохі цікавіўся гісторыяй Ваўкавышчыны, ведае — у нашым раёне шмат воінскіх могілак розных войнаў. І калі могілкі Другой сусветнай вайны даглядаюцца, то вайсковыя захаванні Першай сусветнай вайны ужо даўно параслі быллём, там на працягу доўгіх гадоў не ступала нага чалавека. Яны разбураюцца і знішчаюцца. Мала таго — ніхто дакладна не ведае колькі іх у нас. І вось нарэшце Міністэрства юстыцыі звяртае увагу ўладаў да гэтага пытання:
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь як асноўны каардынатар работы Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь на рэгулярнай аснове прымае меры па забеспячэнню выканання нашай краінай сваіх абавязацельстваў у гуманітарнай сферы. Адным з іх з’яўляецца забеспячэнне аховы вайсковых пахаванняў.
Напярэдадні 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны Міністэрства юстыцыі рэкамендавала мясцовым уладам на рэгулярнай аснове праводзіць работу ў мэтах поўнага ўліку і пашпартызацыі вайсковых пахаванняў часоў Першай сусветнай вайны, а таксама прымаць меры па іх аднаўленню і добраўпарадкаванню, а таксама актывізаваць работу па пошуку і выяўленні невядомых пахаванняў часоў Першай сусветнай вайны.
Міністэрства юстыцыі на пастаяннай аснове кантралюе ўзровень арганізацыі работы па забеспячэнні ўважлівага стаўлення да вайсковых пахаванняў, у асаблівасці часоў Першай сусветнай вайны.
Гэта вельмі добра, што звяртаецца увага да забытых старонак гісторыі, у тым ліку, і па за савецкім часам. Але усе добрыя ініцыятывы могуць прапасці ў беспрагляднай бюракратычнай чашчы і абыякавасці мясцовых уладаў.
Вядома, што чыноўнікі могуць і не ведаць дзе і як шукаць могілкі, але у гэтым могуць дапамагчы мясцовыя краязнаўцы. Я упэўнены, што і Мікола Быхаўцаў, і Віктар Вайтчук, і іншыя зацікаўленныя с задавальненнем падзеляцца інфармацыяй, дапамогуць у вышуку. Шмат ведаюць пра родны край у школьных гуртках, у сельсаветах, старыя жыхары вёсак. С здавальненнем прынялі б удзел у гэтай акцыі і адміны нашага сайту. Гэты артыкул можна лічыць прапановай да уладаў, якія адказваюць за гэты напрамак дзейнасці.
Калі нас не пачуюць, мы і самі зробім нейкую вышуковую работу на аснове грамадскай ініцыятывы, а вынікі надрукуем на старонках сайту і дашлём да міністэрства, таму што кожны народ павінен ведаць сваю гісторый, без яе ў нас няма будучыні.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия