Раніцай 20 студзеня пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр археоляг, кандыдат гістарычных навук Міхась Чарняўскі.

Яму ішоў 75-ты год.

Міхась Чарняўскі — дасьледчык паваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадзкі, палітычны і культурны дзеяч Беларусі. Як навукоўца, Міхась Чарняўскі вывучаў нёманскую археалягічную культуру і крывінскі варыянт нарвенскай культуры, дасьледаваў крэмнездабыўчыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, помнікі каменнага і бронзавага веку ў іншых мясьцінах Беларусі.

Міхась Чарняўскі аўтар кнігаў:
«Неаліт беларускага Панямоньня»
«Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі»
«Страла Расамахі»
«Археалягічныя помнікі Міншчыны»
«Вогнепаклоньнікі»
«Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі»
«Правадыр крылатых вершнікаў Ян Кароль Хадкевіч»
«Як пошух маланкі. Расьціслаў Лапіцкі»

Чарняўскі быў адным з адраджэнцаў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі.

Пахаваньне адбудзецца 22 студзеня на радзіме Чарняўскага ў вёсцы Круці Мядзельскага раёну Менскай вобласці.

Фота Радыё Свабода