У Менску разьвіталіся зь вядомым гісторыкам, археолягам і грамадзкім дзеячам Міхасём Чарняўскім, які памёр у нядзелю 20 студзеня на 75-м годзе жыцьця.
Кветкі да труны прынесьлі больш за 100 чалавек, якія стаялі ў чарзе, бо рытуальная заля была перапоўненая.
Слова бралі Ўладзімер Някляеў, Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, Алег Трусаў. Адыход Міхася Чарняўскага яны называлі нацыянальнай стратай для Беларусі, згадвалі, што спадар Чарняўскі стаяў ля вытокаў БНФ, ТБМ, «Грамады». Пра Чарняўскага казалі як пра чалавека, які адкрываў гісторыю Беларусі для новых пакаленьняў, меў цьвёрды дух, верыў у незалежнасьць краіны, шмат цярпеў за свае перакананьні.
Да вечка труны прымацаваны бел-чырвона-белы сьцяг. Адпяваў нябожчыка Апостальскі візытатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
На разьвітаньне прысутныя прасьпявалі малітоўны гімн «Магутны Божа». Пахавалі Міхася Чарняўскага на радзіме, у вёсцы Круці Мядзельскага раёну.
Радыё Свабода
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия