У Зэльве ўспаміналі нашу знакамітую зямлячку Ларысу Антонаўну Геніюш, якая нарадзілася у фальварку Жлобаўцы Ваўкавыскага павета.
9 жніўня Ларысе Геіюш споўнілась бы 102 гады. З гэтай нагоды ў Свята-Траецкай царкве, насупраць якой жыла паэтка, адбыўся малебен па-беларуску. Побач з помнікам ля царквы Міхась Скобла і прадстаўнікі выдавецтва прэзэнтавалі кнігу «Лісты з Зэльвы».
Усе, хто пыехаў на імпрэзу (каля 30 чалавек) пазнаёміліся з невялічкім музеем Л.Геніюш, які існуе пры царкве і які даглядае святар айцец Аляксандр. Потым усе накіраваліся на могілкі, да магілы паэткі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия