У інтэрнэце з’явілася кніга «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі». Яе падрыхтавалі нямецкія і беларускія гісторыкі для Фонда даследавання камуністычных дыктатур (Нямеччына).
З прадмовы да кнігі «Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі»:
У снежні 2010 года ў Беларусі былі сілай задушаны пратэсты супраць сфальсіфікаваных выбараў. Больш за 700 чалавек было арыштавана, сярод іх — амаль усе апазіцыйныя палітыкі, што прымалі ўдзел у выбарах, выступіўшы супраць аўтарытарнага прэзідэнта Лукашэнкі, які кіруе краінай з 1994 года. Прымяненне сілы ў адносінах да дысідэнтаў падкрэслівае адсутнасць павагі да правоў чалавека і грамадзяніна ў гэтай апошняй дыктатуры Еўропы. Рухнулі надзеі на дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне, на збліжэнне з Еўрапейскім саюзам і яго нормамі ў сферы аховы правоў чалавека і грамадзяніна. У той жа час апошнія падзеі адлюстроўваюць бяссілле Еўрасаюза ў адносінах да дыктатуры, самавольства і злоўжывання ўладай у самым цэнтры Еўропы.
Прадстаўленыя ў гэтай кнізе памятныя знакі, мемарыялы і помнікі, якія нагадваюць пра злачынствы і ахвяры камуністычнай дыктатуры ў Беларусі, маюць актуальнае палітычнае значэнне. Многія з гэтых помнікаў і мемарыялаў прысвечаны масаваму супраціву дзяржаўнай уладзе. Многія неаднаразова разбураліся. Толькі ў рэдкіх выпадках удавалася арыштаваць злачынцаў. Цяжкую гісторыю будаўніцтва гэтых помнікаў і захавання памяці пра ахвяры несправядлівасці і злачынстваў дапаўняе той факт, што Лукашэнка загадаў стварыць копію помніка Феліксу Дзяржынскаму, арыгінал якой стаяў калісьці перад штабкватэрай органаў дзяржбяспекі на Лубянцы. Перад помнікам гэтаму злачынцу ў двары МУС Беларусі складаюць прысягу навабранцы для міліцыі і спецслужбаў, абавязваючыся выконваць бесчалавечныя дзеянні, традыцыі прымянення якіх, як здавалася, быў пакладзены канец у эпоху галоснасці і перабудовы.
На гэтым фоне асаблівую вагу набывае матэрыял аб захаванні памяці пра сталінскі рэжым, падрыхтаваны Федэральным фондам па вывучэнні дыктатуры САПГ у супрацоўніцтве са шматлікімі мужнымі партнёрамі з Беларусі.
У падраздзелы “Заходняя Беларусь” раздзела “Месцы памяці ахвяр камунізму ў рэгіёнах”, які напісаў адзін з суаўтараў кнігі Роні Хайдэнрайх, зьмяшчаецца біяграфія Ларысы Геніюш, апісаньне помніка ў Зэльве, інфармацыя пра крыж памяці ахвяраў таталітарызму і мемарыяльнае пахаваньне Яніны і Тадэвуша Сляшыньскіх у Ваўкавыску. Прапануем вытрымкі з кнігі:
Ваўкавыск. Крыж памяці ахвяраў таталітарызму
Быў усталяваны 14 ліпеня 2007 г. на ўскраіне Ваўкавыску ля дарогі на Слонім. Усталяванне сціплага шасціканцовага драўлянага крыжа было ініцыявана жыхарамі Гродна, Свіслацкага і Мастоўскага раёнаў, а таксама краязнаўцам Віктарам Вайчуком з Ваўкавыску. Крыж быў асвечаны ўніяцкім святаром з Гродна. На месцы, дзе ўзвышаецца крыж, знаходзіўся грэка-каталіцкі храм, які быў зруйнаваны ў паваенныя гады. Мяркуецца, што непадалёк ад гэтага храму савецкай дзяржбяспекай праводзіліся расстрэлы.
Горад Ваўкавыск адышоў да Польшчы пасля заключэння Рыжскага міру ў 1921 г. З прыходам Чырвонай арміі ва Усходнюю Польшчу 17 верасня 1939 г. Ваўкавыск быў далучаны да БССР і стаўся цэнтрам аднайменага раёну. Перш за ўсё падчас савецкай акупацыі рэпрэсіі закранулі польскае насельніцтва. З 1940 па 1941 гг. невядомая колькасць мясцовых жыхароў была накіравана ў лагеры ГУЛАГу і выслана ў Сібір. Акрамя таго, у Ваўкавыску знаходзілася турма раённага ўпраўлення савецкай дзяржбяспекі. У ёй у чэрвені 1941 г. былі зняволены больш за 300 чалавек. Існуе меркаванне, што невядомая колькасць вязняў была пакарана смерцю ў перыяд з 1939 па 1941 гг. Лічыцца, што іх магілы знаходзяцца побач з месцам, дзе стаяў уніяцкі храм, а сёння ўсталяваны крыж. Калі Германія напала на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 г., турму павінны былі эвакуіраваць. Вечарам таго ж дня вязняў пагналі ў кірунку Баранавічаў. Калона вязняў аднак не дабралася да месца прызначэння. Пасля таго, як у наступны дзень Баранавічы былі падвергнуты бамбардаванню, кіраўніцтва тамтэйшай турмы ўцякло. Лёс вязняў ваўкавыскай турмы невядомы. Пасля таго, як Чырвоная армія вызваліла гэту мясцовасць восенню1944 г., Армія Краёва (АК) працягнула супраціў савецкім войскам, які доўжыўся прыкладна да 1949 г. Летам 1945 г. у Ваўкавыску войскі савецкай дзяржбяспекі атакавалі і знішчылі групу байцоў АК. Іх целы былі закапаны на вуліцы Міцкевіча. У самім горадзе быў арганізаваны лагер для ваеннапалонных і інтэрнаваных асобаў № 281, у якім побач з нямецкімі ваеннапалоннымі змяшчаліся сотні змагароў з шэрагаў АК. Адтуль іх накіроўвалі ў лагеры ГУЛАГу.
Надпіс на беларускай мове
У памяць нявiнных ахвяраў XIX–XX стагодзя/На гэтым месцы стаяла Унiяцкая царква
Месца знаходжання на ўездзе ў Ваўкавыск з боку Слоніма, Ваўкавыск, Гродзенская вобласць
Мемарыяльнае пахаванне Яніны і Тадэвуша Сляшынскіх. Ваўкавыск
Мемарыяльнае пахаванне Яніны і Тадэвуша Сляшынскіх было створана іх сваякамі на каталіцкіх могілках Ваўкавыска ў пачатку 1990-х гг. Сціплая бетонная пліта мае шыльду з надпісам, які паведамляе пра лёс памерлых.
Тадэвуш Сляшынскі нарадзіўся 17 лістапада 1898 г. у Ломжы (Польшча). У міжваенны час ён працаваў настаўнікам у Ваўкавыску. У верасні 1939 г. Сляшынскі служыў у якасці унтэр- афіцэра ў Польскім войску. Затым трапіў у палон. Тадэвуш Сляшынскі быў забіты разам з іншымі польскімі вайскоўцамі і цывільнымі асобамі вясной 1940 г. у Катыні. Яго парэшткі былі ідэнтыфікаваны падчас адкрыцця брацкіх магіл, якое праводзілася пад нямецкай акупацыяй, і затым перапахаваны. Яго жонка Яніна загінула ў Ваўкавыску падчас нямецкай акупацыі ў 1942 г.
Надпіс на польскай мове
Janina ?leszy?ska, Nauczycielka, 1900–1942
Tadeusz ?leszy?ski, Nauczyciel, Ppor. Wojska Polskiego. Zamordowany w Katyniu. 1898–1940. Pami?tka od synow i corki
Тадэвуш Сляшынскі, настаўнік, падпаручнік польскага войска, забіты ў Катыні, 1898-1940. У памяць ад сыноў і дачкі
Месца знаходжання на каталіцкіх могілках, Ваўкавыск.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия