Шматкультурны дыялог Беласток-Гародня-Міхалава-Ваўкавыск — канферэнцыя і выстава пад такой назвай пройдзе заўтра 17 сьнежня 2011 г. у Міхалаве ў актавай зале муніцыпальнага культурнага цэнтра а гадз.11.00 – 14.30.
Гэтыя гарады аб’ядноўвае супольнае гістарычнае мінулае, адзначае суарганізатар канферэнцыі старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег Латышонак. Гэтыя гарады ў XIX стагодьдзі ўяўлялі сабой адну цывілізацыйную прастору. Вынікам даследваньня гэтай цывілізацыі, якая ўжо зьнікла і прысьвечана канферэнцыя ў Міхалаве.
Тэматычная выстава падрыхтавана ініцыятарам канферэнцыі Томашам Вісьнеўскім. З дакладамі, апрача гісторыкаў з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзя Семянчука, Сяргея Токця, Іны Соркінай, выступяць навукоўцы з універсітэта ў Беластоку, прафесар Алег Латышонак і доктар Хэлена Глагоўска.
Сярод тэм дакладаў варта адзначыць даклад доктара гістарычных навук, прафесара Беластоцкага ўніверсітэта Латышонка «Сярэднявечнае Ваўкавыскае княства і яго суседзі».
Лекцыі будуць суправаджацца мультымедыйнай прэзентацыяй аб перадваенных Ваўкавыску і Міхалове, а таксама выставай старадаўніх фатаграфій Беластока, Гародні, Ваўкавыска і Міхалава.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия