Гады тры таму хадзіў па старым Ваўкавыску, у раёне закінутых казармаў, у якіх хто і калі толькі не жыў. Блукаў, бадзяўся і наткнуўся на касцяк старога, даваеннага яшчэ вагончыку, прыстасаванага пад асабістую аўтамайстэрню. Але гэта была знаходка! Колаў ўжо не было, але сам корпус з усімі яго чыгуначнымі прыладамі, клямкамі, стойкамі, замкамі... Стаіць! Помнік ваўкавыскім чыгуначнікам усіх часоў. Ацалеў цудам, не згарэў, не разабралі... Хадзіў вакол, хадзіў, засняў з усіх бакоў. Шкада, з сабой не павязеш... Хай стаіць. Можа, яшчэ столькі пратрымаецца на радасць адкрывальнікаў нечаканай даўніны.
Дома перабіраў старыя архіўныя здымкі, звязаныя з пачаткам вайны ў Беластоцкім выступе. І раптам выпаў гэты фотаздымак: тры байцы на фоне вельмі знаёмага мне вагончыка ўладкаваліся з гітарай, балалайкай і гармонікам. Тры, аднак. Сядзяць і ўсміхаюцца, не адчуваючы падпаўзаючай вайны, гібелі сваёй не адчуваючы... Адшукаў свой здымак. Супаставіў, сумясціў... Ды амаль адно і тое ж... Нічога неймавернага ў тым, што байцы сядзяць на тым жа самым фоне. Не. Сядзяць, усміхаюцца. І нават прозвішчы іх выпалі: «У цэнтры чырвонаармеец 58-га чыгуначнага палка войскаў НКУС Ільін Барыс Мікалаевіч (знік без вестак у 1941 годзе). Справа — яфрэйтар Косцін Аляксей Мікітавіч, трапіў у палон (выжыў у палоне і вярнуўся дадому). Злева сяржант Пілегін (імя, імя па бацьку і лёс невядомыя)».
Чым яны тут займаліся? Так, ахоўвалі станцыю, мост, вадакачку, стрэлачную гаспадарку. Напэўна, былі прыпісаны да якога-небудзь бронецягніка.
Тры чалавечыя цені прамільгнулі і засталіся на фоне вагончыка. Але з імёнамі і лёсамі, з тварамі — ужо не цені. Яны, вядома ж, ніколі ўжо не вярнуліся, ні ў Ваўкавыск, ні ў Беласток... Але засталася радасць ад гэтай выпадковай неймавернай сустрэчы. Элегія, аднак…
Мікалай Чаркашын, Звязда
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия