Доктар філалагічных навук, адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, стваральнік Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу Мікола Нікалаеў расказаў пра ўнікальную знаходку, якую ён зрабіў падчас выправы ў Японію.
Паводле даследніка, у музеі Удзяку Акіта ў невялікім гарадку Кураісі ў прэфэктуры Ааморы захоўваецца фатаздымак расстралянага беларускага паэта-маладнякоўца Паўлюка Шукайлы, паведамляе Радыё Свабода.
Фатаздымак расстралянага беларускага паэта-маладнякоўца Паўлюка Шукайлы (фрагмэнт фота)
Вось урывак вершаванага твору, напісанага аўтарам ад рукі проста пад здымкам.
...Браткі мае,
у мазгох і душы
адчынеце венцілятары,
вочы палкія накіруйма на жыццё.
Зачым ніцам
на зямлю падаць —
зямлю падпарадкуем
пад свой закон!..
Паўлюк Шукайла — беларускі паэт, крытык, празаік. Прафэсар. Нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Малая Лапеніца колішняга Ваўкавыскага павету.
Падрабязней пра жыццёвы лес земляка можна прачытаць тут.
Паўлюк Шукайла
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия