У вёсцы Лыскава Пружанскага раёну, каля Траецкага касцёлу пахаваны знакаміты польскі паэт-сінтэменталіст Францішак Карпінскі, які мае непасрэднае дачыненне і да Ваўкавышчыны.
Францішак КАРПІНСКІ (польск.: Franciszek Karpi?ski; 4 кастрычніка 1741, в. Галаскоў каля Каламыі, цяпер Украіна — 16 верасня 1825, фальв. Хараўшчына каля Ваўкавыска) — польскі паэт, адзін з пачынальнікаў польскага сентыменталізму.
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, яго бацька Анджэй служыў у Патоцкіх. Ф. Карпінскі вучыўся ў езуіцкай школе ў Станіслававе, Львоўскай езуіцкай акадэміі, якую скончыў у 1765. Ужо тады праявіў сябе як здольны паэт. Не абраў духоўнай кар’еры, як гэтага хацела яго сям’я, працаваў гувернёрам пры магнацкіх дварах. У 1770—1771 вучыўся у Вене. Вярнуўшся з Вены арандаваў фальваркі. У 1780 выдаў першу кніжку вершаў (Zabawki wierszem i przyk?ady obyczajne), якая звярнула да яго ўвагу Чартарыйскіх. У тым жа 1780, па запрашэнні Адама Казіміра Чартарыйскага, Ф. Карпінскі пераехаў у Варшаву, працаваў у князя сакратаром. У Варшаве вакол паэта
склаўся літаратурны гурток, Ф. Карпінскі выдаў тры зброрнікі паэзіі (1782—1783), стаў вядомым паэтам, нават звярнуў на сябе ўвагу каралеўскага двара. У 1781—1872 наведаў Гродна і Вільню. Вытрымаў у Варшаве толькі да 1783, бо меў незалежны нораў, быў расчараваны сталічным жыццём. Пераехаў у Галіцыю, дзе арандаваў фальваркі, працаваў гувернёрам. Часам наяджаў у Варшаву, дзе выдаваліся яго кніжкі. Гасцяваў пры магнацкіх дварах, у 1785—1818 найчасцей ў Браніцкіх у Беластоку, дзе ў 1792 папісаў «Pie?ni nabo?ne» (Kiedy ranne wstaj? zorze, B?g si? rodzi і інш.), якія былі прачытаныя ім у кафедральным саборы, а затым выданыя ў Супральскім базыліянскім манстыры (1792).
З 1793, на працягу 30 гадоў, арандаваў фальваркі на Пружаншчыне (Краснік на ўскрайку Белавежскай пушчы) і Гродзеншчыне (Хараўшчына каля Ваўкавыска). Зацікавіўся гісторыяй краю, завязаў знаёмствы з мясцовай шляхтай-
літвінамі. З 1800 член Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Бываў у Свіслацкай гімназіі, у 1806 падарыў ёй свой кнігазбор. Будучы ў прыязных адносінах з гродзенскім генерал-губернатарам Кошалевым, Ф. Карпінскі прапаноўваў рэформы па паляпшэнні жыцця сялян. Быў прыхільнікам ідэй Жан-Жака Русо, ідэалізоўваў вясковае жыццё, лічыў сялянаў маральна несапсаванымі. У 1819 Ф. Карпінскі купіў фальварак Хараўшчына ў Ваўкавыскім пав., дзе на практыцы ажыццявіў сюжэты сваіх п’ес-ідылій, працаваў разам з сялянамі у полі, адкрыў у Хараўшчыне школу для сялянскіх дзяцей у якой сам настаўнічаў. Займаўся зборам вершаў папісаных па-беларуску, запісам беларускіх песнь, паданняў, казак. Згуртаваў вакол сябе мясцовых літаратараў — І. Храптовіча, С. Клакоцкага, А. Хадкевіча. Памёр у фальв. Хараўшчына, пахаваны на касцёльных могілках в. Лыскава (цяпер Пружанскі р-н). Архіў Ф. Карпінскага захоўваўся ў К. Прозара ў Хойніках, потым часткова ў А. Ельскага ў Замосці.
Аўтар ідылій, лірычных вершаў, абразкоў і перакладаў сабраных у зборніку «Забаўкі вершам і прозай» (Zabawki wierszem i proz?, т. 1-7, Варшава, 1782—1787). Шырокую
папулярнасць набылі песні і балады Ф. Карпінскага («Ды Юстыны. Вясновая туга», «Лаура і Філон», «Балада аб Людгардзе» і інш.). У камедыі «Чынш» (Czynsz, Варашава-Кракаў, 1790) Ф. Карпінскі за вызваленне сялян ад прыгону. Водгукам на падзеды Рэчы Паспалітай быў верш «Жалоба Сарматы над магілай Жыгімонта Аўгуста». Паэзія Ф. Карпінскага вылучалася прастатой мастацкіх формаў, была прасякнутая матывамі народнай творчасці, у т.л. беларускага фальклору. Апроч літаратурнай спадчыны, пакінуў успаміны, якія ўпершыю былі выданыя ў 1822 і вытрымалі 6 выданняў.
Выкарыстаны тэкст Вікіпедыі
Здымкі: Vladus
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия