1 чэрвеня на 74-м годзе жыцця памёр Зінкевіч Анатоль Міхайлавіч.

Зінкевіч А.М. нарадзіўся 10 жніўня 1938 г. у в. Дамшына Чэбкасарскага раёна Валагодскай вобласці. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1983).

Скончыў Роскую сярэднюю школу. Працоўную дзейнасць пачаў у Ваўкавыскім раёне ў 1965 г. пасля заканчэння службы ў шэрагах Балтыйскага ваенна-марскога флоту – чатыры гады нёс службу на ваенным выратавальным судне ў якасці машыніста-манеўрыста. Закончыў Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці заатэхнік-зааінжынер (1966). Працаваў у Ваўкавыскім раёне заатэхнікам, галоўным заатэхнікам на Ваўкавыскай дзяржплемстанцыі (1065-1967). З 1967 г. у саўгасе “Рось” – заатэхнік-селекцыянер, галоўны заатэхнік, з 1975 г. дырэктар племзавода “Рось”. Пад яго кіраўніцтвам ў 1981 г. за высокія дасягненні ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва прадуктаў жывёлагадоўлі, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР калектыў племзавода узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1995-1998 гг. старшыня Ваўкавыскага райвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980-1985). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвоонага Сцяга (1973), Кастрычніцкай Рэвалюцыі(1983), Леніна (1986), медалямі.

Спачуваем сваякам.