1 лістапада адбыўся чарговы абласны інтэлектуальны турнір “Кронан”, у якім традыцыйна прынялі ўдзел 4 каманды нашых інтэлектуалаў. Пачатак абяцаў лідэрам Ваўкавышчыны “Кто слопал бабушку” (трэнер Г.І. Чарапок, Ваўкавыскі ЦТДіМ) чарговы паспяховы дзень (2-е месца са значным адрывам у “Тройцы”). Аднак наступная дысцыпліна, даўно знаёмая гульня “Рызыкуй” прынесла шок.
Не будзем называць, якія пазіцыі занялі ваўкавычане і “Стык у стык” (Краснасельскі раённы ЦТДіМ), толькі адзначым, што ювеналы “Ананім” (СШ г.п. Краснасельскі) абагналі іх прыкладна на 20 месцаў. Не здолелі паказаць высокіх вынікаў і прадстаўнікі СШ № 2 г.п. Рось (трэнер Барысевіч Т.У.). Будзем спадзявацца, што лепшыя інтэлектуалы сярод нашай моладзі выправяць памылкі і здолеюць іх пазбегнуць у далейшым. Усе тры нашы вядучыя інтэлектуальныя клубы здольны гадаваць выхаваных, кемлівых дзяцей, якія стабільна ўваходзяць у лік лепшых каманд вобласці.
Хацелася б выказацца крыху па іншаму пытанню. 10-11 лістапада адбудзецца першынство вобласці сярод прыхільнікаў КВЗ (Клуба Вясёлых і Знаходлівых). Плануецца з усёй вобласці ўдзел 19 каманд. Аднак, здагадайцеся, ці будзе там прадстаўнік нашага раёну?
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия