Кожную нядзелю з 18 кастрычніка па 23 снежня ў эфіры тэлеканала ОНТ выходзіць праграма «Песні маёй краіны» — працяг Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу аматарскіх музычных калектываў мастацкай самадзейнасці.
2 верасня 2012 года прайшоў кастынг калектываў мастацкай самадзейнасці. Усяго прыняло ўдзел больш за 60 ансамбляў з ўсіх рэгіёнаў рэспублікі. У першы тур выйшлі 42 калектыва.
З 28 кастрычніка па 31 кастрычніка 2012 года прайшоў другі адборачны тур тэлевізійнага конкурсу. У кожным канцэрце тэлепраекта ўдзельнічаюць 7 калектываў. Сёння адзін такіх канцэртаў з удзелам народнага ансамбля народнай песні «Асалода» ДзУА «Роская дзіцячая школа мастацтваў» выйшаў у эфір.
Ансамбль «Асалода» з 42 баламі заняў шостае месца з сямі ўдзельнікаў. Але не ўсё згублена! За калектыў, які больш спадабаўся, можна будзе прагаласаваць у прамым эфіры 25 снежня. Пераможца выбіраецца тэлегледачамі ў прамым эфіры шляхам інтэрактыўнага галасавання.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия