5 студзеня пры парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску адбудзецца аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў пешых пілігрымак з Ваўкавыска ў дыяцэзіяльны санктуарый Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях і дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі.
На сустрэчу запрашаюцца тыя, хто ўдзельнічаў у гэтых пілігрымках у бягучым і мінулых гадах, а таксама тыя, хто хацеў бы і плануе здзейсніць такое паломніцтва.
У праграме будуць дзяленне аплаткай і вясёлы вечар, поўны радасці і забаваў, паведамляе Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі.
Сустрэча пройдзе ў катэхетычным доме па адрасе: г. Ваўкавыск, вул. К. Маркса, 21. Пачатак а 16-й.
Наши Партнеры
Волковысский военно-исторический музей им. П.И. Багратиона
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
Волковысский городской Дом культуры
Блог отца Александра — Заметки о церковной и духовной жизни