17 кастрычніка Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў Свята-Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Ваўкавыска з нагоды 15-цігоддзя асвячэння храма.
Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, настаяцель храма архімандрыт Васілій Коржыч, благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма г.Мiнска, протаіерэй Мікалай Коржыч, благачынны Ваўкавыскай акругі протаіерэй Аляксандар Юзва і духавенства благачыння.
Па заканчэнні літургіі Уладыка павіншаваў прыход з юбілеем асвячэння храма і пажадаў, каб храм яшчэ больш напаўняўся людзьмі. А ўвогуле, найлепшым зычэннем для любога храма ёсць тое, каб ён ніколі не закрываўся.
Так атрымалася, што юбілей асвячэння храма супаў з 70-годдзем настаяцеля. Таму ўладыка сардэчна павіншаваў айца Васілія, выразіў яму найвялікшую ўдзячнасць за гады адданага служэння Богу і людзям і пазычыў яму ўсяго найлепшага, паведамляе orthos.org.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия