24 студзеня чарговае паседжанне інтэлектуальнага клуба “Высокі Волак” стала адметным дзякуючы прысутнасці двух каманд педагогаў аграколеджа “Логас” і “Джокер”. Дадзеная навучальная ўстанова можа ганарыцца існаваннем уласных традыцый, рэгулярнымі мерапрыемствамі, дзе сваю кемлівасць разам з настаўнікамі дэманструюць і навучэнцы. Разам з гасцямі 6 каманд гаспадароў, дзякуючы нашаму натхняльніку Галіне Іванаўне Чарапок, пазнаёміліся гульнёй “Дэцыбелы”, пераканаўчую перамогу ў якой атрымалі “Ньюс-В”. Для гульні “Што? Дзе? Калі?” былі прапанаваны даволі складаныя пытанні з мінскага турніра, якія напужалі прадстаўнікоў нашай сярэдне-спецыяльнай навучальнай установы. Прыемна, што тры прадстаўніка нашай самай маладой каманды “Благавеста”, якія пасля першага тура таксама не мелі правільных адказаў, у адрозненне ад гасцей не пакінулі гасцінную малую залу райвыканкама. Другі тур стаў больш лёгкім для нашых інтэлектуалаў, а перамогу атрымаў “Крэмень” з 10 дакладнымі адказамі з 24.
Усе жадаючыя праверыць свае здольнасці ў “Сваёй гульні” запрашаюцца на завочны адбор чэмпіяната Беларусі, які адбудзецца ў тым ліку і ў Ваўкавыску 1 лютага а 18-й у Раённым метадычным цэнтры. Звярнуцца неабходна для ўдзелу да Галіны Іванаўны Чарапок па тэлефону 2-22-68. І не трэба сябе недаацэньваць, таму што ў мінулым годзе вопытных прадстаўнікоў клуба “Высокі Волак” перамаглі іх знаёмыя, якія проста прышлі цікава і пазнавальна правесці свой час.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия