22.01.2012 па ўсёй Беларусі самыя інтэлектуальныя школьнікі спаборнічалі паміж сабой. Каб не было неспадзянак, адначасова, у 12, 13 і 14 гадзін распачыналіся адпаведна 1-2-3 туры, а пытанні знаходзіліся пад пільным кантролем даверанай асобы.
Ваўкавыск традыцыйна стаў адной з такіх пляцовак, дзе высвятлялі лепшых каманды гаспадароў, Зельвы, Бераставіцы, Слонімаі Свіслачы (дзякуй гімназіі № 1). Першы тур адметны збоем лідэраў рэгіёну гадаванцаў Г.І. Чарапок “Аўца і 5 ваўчат”, якім імкліва скарысталіся “Кто слопал бабушку” (таксама прадстаўляўшых Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, малодшых выхаванцаў Галіны Іванаўны) і “СКІТЛЗ” (Слонім, трэнер Касабуцкая С.В.). У другім туры бліскучай гульнёй адзначыліся недаўнія трыўмфатары чэмпіяната раёна “Побег из Антантиды” (СШ № 2 г.п Рось, трэнер Барысевіч Т.У.), якія заканамерна ўзначалілі табліцу. Аднак апошні тур лепш прайшлі “Аўца і 5 ваўчат”, якія вырвалі першую пазіцыю, а таксама “Стык у стык” (ВЦПР г.п. Краснасельскі/ СШ г.п. Краснасельскі), з глыбіні табліцы рвануўшых на чацвертае месца. Хацелася б спадзявацца, што прадстаўнікі з нашай пляцоўкі здолеюць кваліфікавацца на рэспубліку. Аднак загублены першы тур не даў лідэру дасягнуць прахаднога бала (23).
Трыумфам ваўкавыскіх школьнікаў скончыўся індывідуальны адбор на вобласць па “Сваёй гульні”. Першыя два месцы захапілі гадаванцы ЦПР г. Ваўкавыскага ЦТДіМ Бадзей Марыя (“Кто слопал бабушку” гімназія № 2) і Буйко Аляксей (“Овца и 5 волчат”, СШ № 3), якія набралі па 690 ачкоў.
Трэцяе месца (600 ачкоў) адваявала прадстаўніца клуба “Дэбют” (Ваўкавыскі РЦПР г.п. Краснасельскі), сябар праваслаўнага брацтва “Благавест” Шэлест Аня (вучыцца яна ў гімназіі № 2). Адзначым высокі вынік і прадстаўніка “Фартуны” (СШ № 2 г.п. Рось) Курганскага Вячаслава (560). Жадаем трапіць нашым пераможцам на фінал у Гродна, аднак лідэры на іншых пляцоўках вобласці набралі больш чым па 800 балаў .
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия