Гродзенская вобласць адмовілася ад бясплатнай перадачы пяцітомніка твораў нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пра гэта распавёў старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка.
«У Гродзенскай вобласці ўвялі паняцце дастатковасці кніг і заявілі, што ў іх бібліятэках кніг дастаткова. Але ж гэта пераклады кніг Алексіевіч, якіх раней не было! А гэта значыць, што дастатковасць кніг Алексіевіч у Гродзенскай вобласці — нуль?» — здзіўляецца банкір.
Бабарыка заклікаў бібліятэкі Гродзеншчыны ў прыватным парадку звяртацца ў абласное прадстаўніцтва Белгазпрамбанка па кнігі нобелеўскай лаўрэаткі, паведамляе Еўрарадыё.
Агулам банк планаваў перадаць у бібліятэкі краіны тры тысячы камплектаў пяцітомніка Святланы Алексіевіч, выдадзенага па-беларуску.
Збор грошай на выданне адбываўся з дапамогай краўдфандынгу, у якім вырашыў паўдзельнічаць і Белгазпрамбанк. Сёння ў мінскай культурнай прасторы «OK'16» удзельнікі краўдфандынг-кампаніі атрымліваюць выдадзеныя кнігі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия