1 лютага 1863 года распачалося самае знакамітае паўстанне, вядомае ў Беларусі як паўстанне Кастуся Каліноўскага.
Яно вярнула нам годнасць і нацыянальнасць, дало нам першую газету «Мужыцкая праўда» ды героя Кастуся Каліноўскага, чые словы ды адданасць натхняюць і сёння. Паўстанне адбывалася на тэрыторыі Беларусі, Літвы ды Польшчы, і сёння незалежныя краіны ўсцяж памятаюць значнасць тагачасных падзеяў.
Каб ушанаваць гэты дзень, глядзіце 3 лютага на «Белсаце» дакументальны фільм «1863», зняты палякамі. Фільм паказвае сітуацыю да паўстання, яго хаду, прычыны паразы, наступствы няўдачы і ўрэшце ставіць пытанне: ці варта было змагацца? Аўтары стужкі разважаюць, якою была чарговая спроба аднавіць незалежнасць – непажаданаю, незапланаванаю ці рэалістычнаю, з добрымі шанцамі на поспех? Кім былі галоўныя творцы паўстання – палымянымі ідэалістамі ці кансерватыўнымі згоднікамі, што шукалі міру і спакою? У фільме багата рэканструкцыяў падзеяў, дэманстрацыі дакументаў, успамінаў, фотаздымкаў і малюнкаў часоў паўстання.
Пасля фільму – дыскусія ў праграме «Два на Два». Госці праграмы, гісторыкі Аляксандр Пашкевіч і Алесь Смалянчук, абмяркуюць паўстанне 1863–1864 гадоў: яго асаблівасці ў Беларусі ды Польшчы, мэты, хаду і прычыну паразы. У перадачы даецца адказ на рэвізіянісцкія спробы некаторых аматараў гісторыі падаць паўстанне як выключна польскае, без беларускага акцэнту, а таксама шырэй паказваецца постаць Кастуся Каліноўскага.
3 лютага а 20:00 на «Белсаце» дакументальны фільм «1863», а 21:00 – дыскусія ў «Два на два».
Памятайце сваіх герояў!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия