Парафія св. Станіслава Косткі ладзіць 17-29 жніўня аўтобусную пілігрымку, якая ўключае наведванне шматлікіх святынь і еўрапейскіх гарадоў.

Святыні: Сабор Парыжскай Маці Божай, лурдскі санктуарый, іспанскі санктуарый св. Апостала Іакава, фацімскі санктуарый Маці Божай, Збавіцельны Храм Святога Сямейства (Саграда-Фамілія), страсбургскі катэдральны сабор Найсвяцейшай Маці Божай.

Гарады Еўропы: Парыж, Лурд, Страсбург (Францыя); Санцьяга-дэ-Кампастэла, Барселона (Іспанія); Фаціма, Лісабон (Партугалія).

Дадатковая інфармацыя: Кс. Алег Дуль: (8 029) 313-65-64.