Штэтл выпраўляецца ў экспедыцыю па Ваўкавышчыне і запрашае далучыцца 16-17 ліпеня.

#Штэтлфэст – гэта каманда аматараў і прафессіяналаў, якія сабраліся разам для даследавання былых габрэйскіх мястэчак.

Туды мы і накіроўваемся, каб гутарыць з мясцовым насельніцтвам, сустракацца з краязнаўцамі ды этнографамі, фатаграфаваць, збіраць гісторыі, пець ды плясаць (не без гэтага ). Паралельна гэтым жа будуць займацца нашы партнёры ў Польшчы, бо праект міжнародны і падтрыманы Еўразвязам.

Калі вы неабыякавыя да ідышскай, беларускай і польскай культуры – шчыры вэлкам.

Вы можаце ўзяць ўдзел у мерапрыемствах праекта #Shtetlfest (спасылкі для рэгістрацыі ёсць пад кожным мерапрыемствам). Зарэгістраваныя госці Zoom-канферэнцый будуць мець магчымасць далучыцца да гутаркі і падзяліцца сваім досвідам.

Будзьце уважлівыя, рэгістрацыя на кожную сустрэчу спыняецца прыкладна за дзень-два да івэнта

 РАСКЛАД АДКРЫТЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ЭКСПЕДЫЦЫІ:

 16 ліпеня, пятніца (Падароск, Беларусь)

Сустрэча краязнаўцаў і гісторыкаў, дыскусія "Захаванне яўрэйскай гісторыі ў сучасных умовах адсутнасці носьбітаў традыцыі".

 Нашы партнёры ў Падароску і Ізабэліне: “Маёнтак Падароск” і ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.

17:00-20:00 Belarusian time

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdVYxd-wpHZgeNPZqOTmHjDglhYnl56CS9B2-3J1IYbeoDgEQ/viewform

 17 ліпеня, субота (Падароск/Орля, Беларусь/Польшча)

Танцавальна-музычная сустрэча "Штэтлфэст-potańcówka. Услед за старымі мелодыямі памежжа”.

Нашы партнёры ў Падароску і Ізабэліне: “Маёнтак Падароск” і ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.

**Жывая музыка з Беларусі і Польшчы!

19:00-22:00 Belarusian time

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdDUiyzIXJmEnHugcEdtcHQKdKCNom_Psz5mlnlI5zTlNc-9A/viewform